У чэрвені сабраліся юныя мастакі на свой Сёмы раённы дзіцячы пленэр імя М.Сілівановіча. У гэтым годзе ён прысвечаны году навукі, 160-годдзю даследчай экспедыцыі графа Канстанціна Тышкевіча, у выніку якой выйшла кніга “Вілія і яе берагі”, а таксама 345 гадавіне з дня нараджэння гетмана і аўтара Першай Канстытуцыі Украіны Піліпа Орліка.
У рабоце пленэра “Вілія і яе берагі” прымалі ўдзел вучні Вілейскай гімназіі №1 “Логас”, СШ №3, філіяла дзіцячай школы мастацтваў з Любані і Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Каля 30 юных мастакоў на працягу двух тыдняў бралі свае эцюднікі і выконвалі кампазіцыі ў фармаце А2 у наваколлі ракі Віліі, у в. Касута, дзе нарадзіўся П.Орлік. Кожны напісаў не менш 5 работ. А таксама ўдзельнікі сустракалі дзясятую экспедыцыю “Па шляхах К.Тышкевіча”, наведалі фотавыставу М.Куляша і прэзентацыю кнігі М.Міхалевіча “Пра Вяллю, рыбу i рыбалку. Нататкi вандроўнiка з Вiлейкi», пабывалі ў Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя Канстанціна і Еўстафія Тышкевіча.
Урачыста адбылося закрыццё пленэра 19 чэрвеня, на якім прысутнічалі саветнік пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ірына Ліпатава, Святлана Раманюк (другі саветнік пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь ), Галіна Калюжная (старшыня ўкраінскага грамадства «Заповіт»), Святлана Дзяруга, намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама. Кожны ўдзельнік пленэра атрымаў ад гасцей дыплом і памятны падарунак. Падзякі атрымалі і кіраўнікі: Гарачаў С.І., Піваварэвіч С.Г., Мацюшонак Э.У. і Мацюшонак А.І. А яшчэ 10 прац нашых вучняў былі адабраны для выставы ў Пасольстве Украіны.
Алена МАЧЭЛЬ.
Фота прадстаўлена аўтарам