Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вілейскім раённым Доме рамёстваў аж за тры тыдні пачалася падрыхтоўка да Пасхі

Спыніцца, паслухаць, што кажа табе сэрца, знайсці спакой у душы і памарыць аб нейчым светлым… Напярэдадні Вялікдзеня здаецца, што дабрыня і шчырасць неяк па-верагоднаму ахопліваюць нашы душы – і хочацца папрасіць прабачэння, калі нехта тоіць на нас крыўду, і абавязкова даць сабе абяцанне пачаць жыццё з новага, светлага шляху з неабдымнай любоўю Бога, з яго дапамогай…

Падчас свята мы яшчэ раз звяртаемся да Збаўцы, дзякуем Яго за дарованае нам жыццё, дзелімся сваімі марамі і шчыра спадзяёмся, што зможам распазнаць тыя чароўныя знакі, якія пасылаюць нам нябёсы.
У кожнай гаспадыні задоўга да Свята пачынаецца сур’ёзная падрыхтоўка да яго: прыводзіцца ў чысціню хата, састаўляецца святочнае меню: чым толькі не спрабуюць здзівіць сваіх блізкіх і родных, а таксама і тых падарожнікаў, хто завітае на вялікоднае снеданне. І як жа мы зможам абысціся без распісаных яек?
У гэты святочны дзень гасцям па-незвычайнаму рады. Лічыцца, што разам са спадарожнікам у хату можа завітаць сам Бог.
У Вілейскім раённым Доме рамёстваў аж за тры тыдні да свята пачалася падрыхтоўка да яго. Святлана Лучнікоўская разам з Наталляй Сідзерчык вучаць усіх жадаючых асвоіць такі від майстэрства, як пісанка па яйках. Ужо на працягу некалькіх тыдняў у горадзе можна ўбачыць рэкламныя аб’явы, у якіх запрашаюць завітаць на майстар-класы па беларускай пісанцы. І, як расказала Наталля Сідзерчык, гэта справа хутка знайшла водгук у сэрцах нашых віляйчан, і тут няма ніякіх абмежаванняў: далучыцца да пісанкі па яйках можа як малое дзіця, так і дарослы чалавек, які вырашыў здзівіць сваіх родных такой прыгажосцю. Акрамя таго, такія сустрэчы праводзяцца не толькі ў сценах Дома рамёстваў. Майстры с ахвотай згаджаюцца на, як кажуць, «выяздныя» мерапрыемствы. Так, напрыклад, у адзін з сонечных вясновых дзён супрацоўнікі Вілейскай школы №1 запрасілі жанчын да сябе, каб тыя навучылі найбольш зацікаўленых вучняў гэтай крапатлівай, але цудоўнай працы. Наталля Сідзерчык расказала таксама, что ў Доме рамёстваў няма канкрэтнага спецыяліста, які б займаўся толькі пісанкай. «Я, напрыклад, працую ў гуртку па кераміцы, а Святлана Лучнікоўская – у дзіцячай творчай майстэрні. Але гэта не займае нам цікавіцца беларускай пісанкай, вучыцца дасканала разбірацца ў ёй, а таксама дапамагаць усім жадаючым далучыцца да гэтай цудоўнай справы. Тут, на мой погляд, галоўнае – каб сэрца да яе ляжала, і па-сапраўдаму захапляцца тым, што робіш. Бо пісанка па яйках патрабуе ад майстра не толькі нейкіх прафесійных навыкаў, яле і вялікага цярпення, шчырай зацікаўленасці і вялікага добрага сэрца. Бывае, глянеш на распісанае яйка, і здаецца, што можаш вызначыць нават настрой, з якім працаваў над ім майстар»,– распавядае жанчына.
Паважаныя чытачы, на Вялікдзень хачу пажадаць вам глыбокай веры, моцнага здароўя вам і вашым сем’ям і бясконцай любові да ўсяго жывога на гэтым свеце!
Анастасія ЛЕАНОВІЧ.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 171 queries