Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Тут раней размяшчалася гасцініца

Прэм’ера гэтай рубрыкі адбылася ў канцы мінулага года, калі ў № 87 на старонках газеты з’явіўся матэрыял «От гостиницы – до «Белтелекома», у якім ішла размова пра  будынак па вуліцы Савецкай, 40. У Вілейскім краязнаўчым музеі захоўваюцца цікавыя звесткі пра той час, калі ў гэтым доме размяшчалася гасцініца. Падчас рамонту будынка былі знойдзены цікавыя матэрыялы пачатку мінулага стагоддзя – газеты, квіткі, бланкі. З усім гэтым нас тады пазнаёміў начальнік Вілейскага раённага вузла электрасувязі Уладзімір Мароз, які беражліва захоўвае знойдзенае.

Што мы ведаем пра будынкі, у якіх працуем, міма якіх ходзім штодня на працу? Маю на ўвазе не ўзведзеныя дзясятак – два назад, а тыя,якія стаяць сотню, а то і болей гадоў. Што памятаюць гэтыя сцены? Не ведаю, як каго, а мяне гэта пытанне заўсёды цікавіць.
Сёння мы з вамі, паважаныя сябры, даведаемся пра гісторыю будынка, дзе зараз, вобразна кажучы, жыве гісторыя нашага краю. Няцяжка здагадацца, што маю на ўвазе Вілейскі краязнаўчы музей, куды кожны з нас прыходзіць з заміраннем сэрца. Багатыя экспазіцыі музея захоўваюць столькі цікавай інфармацыі! Гісторыя Вілейшчыны з першых узгадванняў пра яе і да сённяшніх дзён сабрана і захоўваецца тут для таго, каб мы ведалі мінуўшчыну, уяўлялі, як жылі нашы продкі.
На памяці і той час, калі ў  гэтым будынку размяшчаўся магазін дзіцячых тавараў «Малыш». А старажылы горада раскажуць вам і пра  яшчэ ранейшае – калі ў гэтай пабудове размяшчалася пажарная часць.
Пра гісторыю будынка, у якім яны працуюць, супрацоўнікі музея ведаюць усё. Не былі б яны музейнымі работнікамі. А для тых, хто ведае будынак толькі як музей, гэта віртуальнае падарожжа ў часе. Адпраўляемся.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

30 ліпеня 1982 года Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі прыняў Пастанову аб стварэнні Вілейскага гісторыка-краязнаўчага музея. 1 студзеня 2005 года адбылася змена назвы “Дзяржаўная ўстанова “Вілейскі краязнаўчы музей”.

Музей размясціўся ў будынку былой пажарнай аховы – помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 стагоддзя. Аб існаванні на Беларусі пажарнай аховы згадваюць яшчэ хронікі ХIV стагоддзя Вялікага княства Літоўскага. Яны меліся перш за ўсё ў гарадах з так званым Магдэбургскім правам.

Афіцыйнай датай стварэння прафесійнай пажарнай аховы на Беларусі лічыцца 25 ліпеня 1853 года. Менавіта ў гэты дзень Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума разгледзелі пытанне “Аб стварэнні пажарнай часці ў Мінску”.

Частыя пажары пастаянна непакоілі і жыхароў Вілейшчыны: па некалькі разоў гарэлі і нанава адраджаліся з агню і попела павятовы горад Вілейка, мястэчкі Даўгінава, Ілья, Куранец і навакольныя вёскі. Таму невыпадкова 26 студзеня 1842 года вілейскі гараднічы Лоскутаў шле рапарт у Мінскае губернскае праўленне з просьбай аб стварэнні пажарнай часці.

У 1903 годзе ствараецца Вілейскае пажарнае таварыства. Для яго спецыяльна будуецца цагляны будынак на Георгіеўскай плошчы (цяпер – плошча Свабоды). З 1919 года – Вілейская пажарная служба. 13 мая 1928 года будынак пажарнай аховы спецыяльна быў арандаваны для правядзення павятовага з’езда Таварыства беларускай школы. Старшынёй яго Галоўнай управы быў Аляксандр Мікітавіч Уласаў, ураджэнец Вілейкі.

Цікавыя ўспаміны аб будынку колішняй пажарнай аховы пакінуў народны паэт Беларусі Максім Танк, лёс якога цесна звязаны з Вілейшчынай. “…На Савецкай вуліцы дагнаў Лю (Любоў Андрэеўна Асаевіч, жонка Максіма Танка). Пад навесам пажарнай каманды думалі перачакаць самы буйны шквал дажджу, але і тут не было ад яго ратунку. У гэтым будынку калісьці, яшчэ будучы гімназістам, я глядзеў “Запарожца за Дунаем”, які ставіў прафесійны ўкраінскі тэатр. Грошай на білет не было. З раніцы да пачатку спектакля прасядзеў за пажарнай бочкай. Нацярпеўся я тады страху, таму што, выбіраючыся з свайго сховішча, перавярнуў нейкае вядро, і ўсе сталі на мяне шыкаць.” ( 3 лістапада 1939 года, паводле дзённікаў паэта).

Падчас фашысцкай акупацыі (1941-1944) будынак выкарыстоўваўся пад жыллё для нямецкіх салдат, якія абслугоўвалі чыгунку.

Пасля вызвалення Вілейкі – тут зноў працягваюць службу вілейскія пажарныя. З верасня 1946 года сфарміравана Вілейская гарадская пажарная каманда, з 1957 па 1967 гады – гарадская пажарная ахова, з 1967 года – прафесійная пажарная часць, якая незадоўга да гэтага пакіне гістарычны будынак і перабярэцца ў новы.

А затым месца зойме магазін па продажу дзіцячых тавараў з прыгожай назвай “Малыш”.  Яго вельмі любілі наведваць віляйчане, тут сапраўды тады можна было купіць усё небходнае для дзяцей і падлеткаў. У гэты час змяніўся і знешні выгляд будынка: зрабілі прыбудову з паўночнага боку, абліцавалі керамічнай пліткай, вокны сталі шырокімі, а дзверы – вузкімі. Разабралі з-за непатрэбнасці і каланчу, дазорную вышку пажарнай часці, з якой горад і наваколле былі як на далоні.

У 1982 годзе будынак быў перададзены на баланс аддзела культуры Вілейскага гарвыканкама. Пачаліся аддзелачныя работы для будучага краязнаўчага музея.

7 мая 1985 года, якраз напярэдадні 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне,Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей адкрыў першую экспазіцыю і прыняў першых наведвальнікаў.

У мінулым годзе ў музеі праведзены капітальны рамонт. Будынак набыў сучасны прывабны выгляд.

Вольга КОЛАСАВА,  старшы навуковы супрацоўнік музея.

Фота прадастаўлены аўтарам

Вилейское пожарное общество. г. Вилейка, пл. Георгиевская, 30 июля 1905 г. В 1-м ряду второй справа – Алексей Агапитов, начальник Вилейской пожарной команды; Алексей Бороздин – уездный предводитель дворянства; священник Сергий Шестов – настоятель Свято-Георгиевской церкви; учитель Иван Шелепин; Алексей Покровский – уездный лесничий; Роман Зубрицкий – уездный исправник.
Вилейская городская пожарная охрана,1950-е гг. Первый справа – Борисенко А. И., начальник пожарной охраны; Черепан Г. С.; Юшкевич А.; Сырокваш; Готовко; Дерюго П. Д.; Каптюг В.
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 173 queries