Ганарымся сваёй перамогай!
У суботу, 20 красавіка, у Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў XXVI раённы злёт па інтэлектуальных гульнях сярод каманд ювеналаў і юніораў. Тэма была абрана самая актуальная – экалогія. У гэтым мерапрыемстве паўдзельнічалі і мы, навучэнцы Вязынскага НПК д/с-СШ.

У інтэлектуальных гульнях мы ўдзельнічалі не першы раз, ведалі, што ўзровень падрыхтоўкі павінен быць самы высокі, таму старанна рыхтаваліся пад кіраўніцтвам нашага настаўніка фізікі Пуцэйка Івана Іванавіча.
Нашы старанні былі не марнымі: многія пытанні мы лёгка “бралі”. Так, напрыклад, на пытанне “Што ў пэўных жывёл робіцца рознакаляровым пасля ўжывання адходаў прадпрыемства “М&M’S”?” практычна ўсе каманды адказалі: “Язык”. Наш адказ “мёд”быў вельмі нечаканы для многіх. Тым не менш, гэта сапраўды так.
Атмасфера спаборніцтваў была напружанай, адчуваўся азарт сярод усіх сямі каманд раёна, паветра было быццам насычана нашымі хваляваннямі, імкненнямі, жаданнем перамагчы.
Нашы жаданні спраўдзіліся! Гэта была сапраўдная камандная перамога. Кожны ўнёс свой уклад у агульную працу, усе атрымалі шмат новых пачуццяў. Мы былі ўпэўнены, што апынемся ў тройцы лідараў, але ўсё ж першае месца было для нас нечаканым і вельмі каштоўным. Каманда атрымала дыплом, а таксама карысныя і актуальныя для нас падарункі ад кампаніі “ЭКО партнёрство” – тэрмакружкі. Ганарымся сваёй перамогай!
Аляшкеіч Дар’я, Івашанка Ганна,
вучні 8 класа ДУА “Вязынскі НПК д/с-СШ”








