Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вілейскім краязнаўчым музеі сёння адкрываецца выстава «Філатэлія»

15 жніўня ў выставачнай зале ім. Н. Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адкрыецца часовая экспазіцыя“Філатэлія” з фондаў музея.

Самыя старажытныя звесткі аб пошце  адносяцца да Асірыі і Вавілона. Як выдома з гісторыі людзей, якія жылі ў гэтых старажытных краінах, пісалі клінапісам на гліняных таблічках. Пасля абпальвалі  таблічкі з тэкстам пісьма, яе пакрывалі слоям  гліны, на якой пасля пісалі адрас атрымальніка. У антычныя часы людзі пісалі лісты на васкавых таблічках, якія складалі разам і абвязвалі шнурком. На шнурок ставілі пячатку адпраўшчыка.

Сапраўднымі заканадаўцамі мод у пачтовай справе лічацца  англічане.  Менавіта ў Англіі з’явіўся  першы канверт і першая марка.

На тэрыторыі Расіі першыя канверты з шэмпелямі з’явіліся у 1845 годзе. Імператар Мікалай ІІ зацвердзіў новаўвядзенне ў выглядзе аплаты пачтовых паслуг для гарадской пошты. Прыем лістоў у канвертах са штэмпелямі ажыцяўляўся гаспадарамі лавак, дзе месціўся прыемны пункт карэспандэнцыі. У 1848 годзе ў Маскве і Санкт-Пецярбургу з’яўляюцца паштовыя скрыні. Цяпер для таго, каб адправіць пісьмо не трэба ісці на паштамт або звяртацца  да лавачніка, можна скарыстацца паштовай скрыняй у любы час.

На змену штэмпелю –прыходзіць прыгожая мастацкая паштовая мініацюра — марка. У 1840 годзе парламент Англіі прыняў прапанову Роулена Хілла аб увядзенні ў паштовую практыку спецыяльных марак.

Філатэлія — калекцыянаванне знакаў паштовай аплаты — паштовых марак, этыкетак, цэтлікаў, каляндарных і спецыяльнае гашэнне (штэмпеляў), штампаў і інш, а таксама канвертаў і паштовак-картак з гэтымі знакамі -. надрукаванымі або налепленымі.

Сёння выдаюцца філаталістычныя каталогі, арганізуюцца нацыянальныя і міжнародныя выстаўкі, друкуюцца артыкулы аб філатэліі у спецыялізаваных часопісах і іншых выданнях.

Усе хто цікавіцца гэтым накірункам калекцыяніравання, чакаем на нашай часовай экспазіцыі  “Філатэлія”  ў  выставачнай зале  імя Н.Ю. Сілівановіча  г.Вілейка пл. Свабоды,1.

Старшы навуковы супрацоўнік ДУ ВКМ

Мячкоўская М. І.

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 188 queries