Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейку наведала дэлегацыя ўкраінцаў

Напрыканцы лютага ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея адбылося мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю гісторыка-культурных сувязяў віляйчан з Мінскім грамадскім аб’яднаннем украінцаў «Запавіт», якое адзначыла свой трыццацігадовы юбілей.

На сустрэчу прыехала дэлегацыя ўкраінцаў на чале з кіраўніком «Запавіту» Галінай Калюжнай, даўняй сяброўкай Вілейшчыны. У зале выстаў сабраліся людзі, якія даўно і плённа працуюць па адраджэнні нашай агульнай гісторыі. Размова ішла пра слынных сыноў нашых народаў Піліпа Орліка, ураджэнца вёсачкі Касута на Вілейшчыне і аўтара ўкраінскай канстытуцыі, і Эдварда Жалігоўскага, сябра Тараса Шаўчэнкі, які нарадзіўся таксама на нашай зямлі ў Карэкаўцах. Галіна Калюжная пазнаёміла прысутных з новым выданнем — канстытуцыяй Орліка, перакладзенай на беларускую мову.

Ірына БУДЗЬКО/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 147 queries