Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вілейцы прайшла навуковая краязнаўчая канферэнцыя “Шлях да вытокаў”

23 сакавіка ў Вілейскай гімназіі №1 “Логас” прайшла навуковая краязнаўчая канферэнцыя “Шлях да вытокаў”.

Ужо сёмы раз у сценах вілейскай гімназіі збіраюцца разам юныя даследчыкі нашага раёна, а таксама навучэнцы з Маладзечанскага, Мядзельскага, Полацкага раёнаў, горада Мінска і Віцебска. 24 установы адукацыі, 67 даследчых работ, якія былі сгрупіраваны па 7 накірунках і 82 навучэнцы прынялі ўдзел у канферэнцыі гэтага года. Краязнаўчая канферэнцыя “Шлях да вытокаў” стала сапраўднай пляцоўкай маладых пачынаючых даследчыкаў, якія выпрабоўваюць свае першыя і даволі ўдалыя крокі ў навуку. Асобна хочыцца адзначыць журы секцый, у склад якога ўвайшлі лепшыя педагогі раёна, вядомыя краязнаўцы, навуковыя супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея, словам усе тыя, хто стварае і захоўвае гісторыю Вілейшчыны сёння.

— Краязнаўчая канферэнцыя “Шлях да вытокаў” стала своеасаблівым брэндам, — адзначыў на адкрыцці канферэнцыі Аляксандр Пуцэйка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама. — Мы з вялікім гонарам прымаем на канферэнцыі гасцей — нашых бліжэйшых суседзяў і далёкіх сяброў з Мінскай і Віцебскай вобласці. Асобныя словы падзякі ўсім настаўнікам і бацькам, што рыхтуюць і дапамагаюць навучэнцам і сваім дзецям у іх шляху да навукі.

Кожны ўдзельнік канферэнцыя, не залежна ад атрыманай ступені дыплома — ужо пераможца, бо здолеў пераадолець хваляванні, выйсці перад кампетэнтным журы і сваімі аднагодкамі і настаўнікамі са школ розных абласцей і абараніць сваё даследванне, а затым адказаць яшчэ на шэраг пытанняў. Кожная прадстаўленая праца на канферэнцыі ў гімназіі №1 “Логас” — гэта своеасаблівае падарожжа ў мінулае, гэта аповед пра знакамітых і выбітных людзей Вілейшчыны, якія стваралі і ствараюць гонар нашаму краю, гэта сапраўдныя навуковыя даследаванні, адкрыцці і ўдалыя эксперыменты.

— Кожны з вас робіць першы крок у сапраўдную навуку, — звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі дырэктар Вілейскай гімназіі №1 “Логас” Аляксандр Воўк. — І гэта адзін з галоўных крокаў на шляху ў вашу будучыню. Я таксама дзякую ўсім настаўнікам, бацькам і навучэнцам, што прымаюць удзел у канферэнцыі. Асобныя словы падзякі тым, хто разам з намі прычыніўся да падрыхтоўкі гэтага рэгіянальнага форуму — краязнаўчай канферэнцыі. Асабліва мы ўдзячны Дзмітрыю Кругліку, што на працягу многіх гадоў дапамагае нашай гімназіі, у тым ліку забяспечыў падарункамі і сённяшніх юных даследчыкаў.

Канферэнцыя прайшла ў сапраўднай навукова-даследчай абстаноўцы. Тут прадстаўлялі макеты іанізатараў паветра з падручных рэчаў, сур’ёзныя даследаванні гісторыі вуліц Вілейкі, жыцця і творчасці знакамітых асоб, подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны, рассказвалі пра вывучэнне матэматыкі праз гістарычныя факты, пра ачышчэння рэк, пра прыгажосць беларускай зямлі на замежных мовах. Словам, кожны з 82 навучэнцаў паказаў высокі ўзровень ведаў і навыкаў. Пераможцам стаў кожны, бо сваім свежым поглядам на звычайныя і паўсядзенныя рэчы і факты змог данесці да дарослых непаўторную гісторыю роднага краю.

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 150 queries