У раённым выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне абласнога штаба па правядзенню дажынак
16 октября 2015 | Просмотров: 71
У раённым выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне абласнога штаба па правядзенню дажынак, якое правёў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама І. М. Макар. Кіраўнікі абласных і раённых службаў, адказныя за арганізацыю фестывалю, праінфармавалі аб ходзе падрыхтоўкі, узнялі актуальныя праблемы ў рабоце гандлёвых, дарожных, камунальных і іншых арганізацый, якія ўзніклі падчас выканання намечаных мерапрыемстваў. Адначасова службы каардынавалі і ўзгаднялі свае дзеянні.
Абмеркаваны парадак правядзення абласнога фестывалю. Наконт яго прысутных праінфармаваў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Р. І. Трухан. Плануецца, што на цэнтральнай плошчы Вілейкі размесцяцца тыя званыя падвор’і, якія прадставяць усе рэгіёны Міншчыны. На вуліцах, прымыкаючых да плошчы, будуць арганізаваны шматлікія выстаўкі-продажы прадукцыі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, вырабы харчовых камбінатаў, у тым ліку з брэндамі, вядомымі не толькі ў краіне, а і за яе межамі. Плануецца арганізацыя сцэнічных пляцовак. У Палацы культуры адбудзецца ўшанаванне перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці Міншчыны.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов