У сапраўднае свята дружбы і ўзаемаразумення вылілася сустрэча ў гарадскім Палацы культуры замежных дэлегацый. Яны прыехалі да нас, каб раздзяліць радасць вызвалення, каб у вялікім смутку схіліць разам з намі галовы перад памяццю паўшых. Больш чым тры дзясяцігоддзі Вілейка сябруе з Мажайскам, горадам воінскай доблесці і славы. Амаль столькі – з Пераяславам-Хмяльніцкім. Хто там пабываў – захапляўся гэтым горадам-музеем і яго жыхарамі, што ўмеюць збіраць, ахоўваць і шанаваць даўніну. Вядучыя сустрэчы Сяргей Паўлоўскі і Вольга Шляпо нагадалі прысутным асаблівасці нашых сяброўскіх сувязей з гарадамі-пабрацімамі. Замкі Уязда, працавіты і гасцінны народ польскіх зямель. Квітнеючая Малдова, якая нават у недалёкай гісторыі перажыла нямала ператрусаў, але захавала сваё прыязнае і светлае аблічча…
Суседзяў гасцінна і шчыра вітаем
На шчодрай і слыннай вілейскай зямлі.
У дорым вас спелым, як мёд, караваем,
Каб дужымі, быццам асілкі, былі.
А сапраўды былі. І букеты са звонкіх каласоў вілейскіх палеткаў. І духмяныя караваі. І беларуская полька, заліхвацкая, імпэтная, якая закружыла, вывела на танцполе і гасцей, і гаспадароў. А наступным днём усе яны разам выйшлі да дрэва дружбы і павязалі на яго галінках рознаколерныя стужкі – знак нашага сяброўства і гасціннасці вілейскай зямлі.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара
У Палацы культуры адбылася сустрэча замежных дэлегацый
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ