– Не баішся, сяброўка,у лес хадзіць! – перасцерагла адна жанчына другую, якая везла ў аўтобусе вядзерца чарніц. – Гэта ж, кажуць, у вязынскім лесе ягаднікаў злавілі, вялікія штрафы далі!
Пра прынятае райвыканкамам распараджэнне «Аб забароне наведвання лясоў і тарфянікаў», якое пачало дзейнічаць з 15 чэрвеня, газета ўжо пісала. Яно і зразумела: у сувязі з сухім надвор’ем верагоднасць узнікнення пажараў вельмі высокая. А яны, пажары, як вядома, узнікаюць па віне людзей. Кінутая цыгарэта, незатушанае вогнішча і нават маленькая іскарка з мангала могуць стаць прычынай вялікай бяды. Менавіта з мэтай зберагчы лес ад пажараў і прынята вышэйназванае распараджэнне. Лес і агонь – паняцці несумяшчальныя, і гэта варта засвоіць кожнаму.
Але ж вернемся да таго, з чаго пачыналі. Начальнік аддзела лясной гаспадаркі Вілейскага ласгаса Эдуард Фарына пацвердзіў:
– Так, за час дзеяння распараджэння нашымі супрацоўнікамі складзена сем пратаколаў на людзей, якія ў гэты пажаранебяспечны перыяд знаходзіліся ў лесе. Пяць чалавек – а гэта былі ягаднікі – папярэджаны, а вось яшчэ двое (яны нават вогнішчы ўмудрыліся разводзіць у забароненых месцах) будуць адказваць за свае дзеянні. Распараджэнне пакуль што ў сіле (на 8 ліпеня. Аўт.). А што будзе далей, невядома: калі пойдуць дажджы, то забарону, вядома ж, здымем; калі ж будзе суха і горача, то прыйдзецца пачакаць.
Як адзначыў Эдуард Вячаслававіч, забарона датычыць і паляўнічых. Вось-вось павінна адкрыцца паляванне на вальдшнэпа, але ж у перыяд дзеяння распараджэння прыйдзецца пачакаць і аматарам пастраляць.
Ірына БУДЗЬКО.

Калі вярстаўся нумар
З 10 ліпеня 2015 года Вілейскі райвыканкам адмяніў забарону на наведванне лясоў.
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов