Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Куранецкай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя фотастэнда “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню” з гісторыі вёскі Куранец

Памяць пра мінулае садзейнічае ўмацаванню сувязі паміж пакаленнямі і развіццю духоўнасці нашага грамадства. Менавіта гэтай думкай кіраваліся ўдзельнікі прэзентацыі фотастэнда “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню” з гісторыі вёскі Куранец, якая адбылася на пачатку красавіка ў Куранецкай сельскай бібліятэцы.

Ініцыятарамі стварэння і афармлення стэнда з’явіліся дырэктар краязнаўчага музея Ганчар Сяргей і загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга Таццяна Камінская. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел вучні і настаўнікі Куранецкай СШ, якія чыталі вершы пра Вялікую Айчынную вайну, работнікі Куранецкага СДК з музычнай праграмай, настаяцель мясцовага храма і жыхары вёскі Куранец. Прысутныя даведаліся пра малавядомыя факты з мінуўшчыны мястэчка, пазнаёміліся з гісторыяй Куранецка-Вілейскага падполля, а таксама з некаторымі момантамі жыцця славутага земляка, вядомага беларускага мастака Льва Альпяровіча. Аб гэтым ім паведамілі супрацоўнікі Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар і Вольга Коласава. Бібліятэцы была падаравана рэпрадукцыя карціны Альпяровіча.
У рамках гэтага мерапрыемства адбылося віншаванне самага старэйшага жыхара вёскі, удзельніка Вялікай Айчынная вайны Шуберція Сямёна Іосіфавіча. Ветэран з удзячнасцю прыняў падарункі ад дырэктара музея і мясцовага святара. Выказваючы сваю шчырую ўдзячнасць, Сямён Іосіфавіч падкрэсліў думку аб неабходнасці памятаць гісторыю, каб зберагчы духоўнасць і ўратаваць свет ад вайны.
Пра зберажэнне духоўнасці і гістарычнай спадчыны выказаўся і айцец Аляксандр Завадскі, настаяцель Куранецкай царквы Прасвятой Багародзіцы. А старшыня сельвыканкама Віктар Уліцкі пазнаёміў прысутных з сённяшнім днём аграгарадка Куранец і акрэсліў перспектывы на будучыню.
Дзіна БЯЛЯЕВА,  бібліятэкар Куранецкай СБ.
Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 132 queries