Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У конкурсе «Адна зямля» віляйчане занялі прызавыя месцы

Аматары і знатакі эстраднай песні, напэўна ж, сочаць за шматгадовым фестывалем-конкурсам «Адна зямля», які праходзіць улетку. Сёлета ён быў шаснаццатым па ліку, а прымала яго Валожыншчына. Традыцыйна ў свяце песні ўдзельнічалі самадзейныя артысты Маладзечаншчыны, Вілейшчыны, Мядзельшчыны, Валожыншчыны сталічнай вобласці і Астравеччыны, Смаргоншчыны і Ашмяншчыны Гродзенскай вобласці. Ацэньвала выступленні канкурсантаў кампетэнтнае журы пад старшынствам народнага артыста Рэспублікі Беларусь кампазітара Эдуарда Зарыцкага.

Як і заўсёды, артысты выступалі ў чатырох узроставых групах, пачынаючы ад вучняў агульнаадукацыйных школ і школ мастацтваў і заканчваючы работнікамі культуры, вопытнымі ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці. Адна зямля ў нас  з табой, адна, Дай ты нам сілы,  чыстая крыніца, Куды б мяне дарога  не вяла, Табе жадаю нізка  пакланіцца. Гэта словы з гімна фестывалю. І сапраўды, нас – мноства, а зямля ў нас – адна. Усведамленне гэтага грэе і яднае… Вынікі сёлетняга фестывалю-конкурсу для вілейскіх артыстаў вельмі добрыя. Мяркуйце самі. У групе ўдзельнікаў ва ўзросце ад 9 да 13 гадоў, у якой удзельнічала 11 юных артыстаў, віляйчане занялі аж два прызавыя месцы: Віталь Рогач – другое, а Ірына Храмцова – трэцяе. Абое яны – салісты узорнай эстраднай студыі «Экспромт» Вілейскага Палаца культуры. Навучэнка Вілейскай школы мастацтваў Ганна Быкава заняла другое месца ва ўзроставай групе ад 14 да 17 гадоў (у ёй выступала 12 удзельнікаў). Поспех спадарожнічаў і яшчэ адной нашай зямлячцы – Таццяне Макарэвіч, выпускніцы дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, якая выступала ва ўзроставай групе ад 24 да 31 года. Кампетэнтнае журы высока ацаніла талент Таццяны, прысудзіўшы ёй першае месца (усяго выступала 9 удзельнікаў). І яшчэ адзін жыхар нашага раёна высока ацэнены: прызам глядацкіх сімпатый адзначаны Пётр Кулеш, удзельнік народнай эстраднай студыі аўтарскай песні «Імпэт» з Ільі. Ну што тут скажаш, багатая Вілейшчына на таленты. І вынікі фестывалю-конкурсу «Адна зямля» – яскравае таму пацвярджэнне. Шчыра віншуем пераможцаў і іх педагогаў. Мы ганарымся вамі, сябры. Ірына БУДЗЬКО. На здымку: нашы землякі – удзельнікі фестывалю-конкурсу. Фота Тэрэсы ЗАКРЭЎСКАЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 134 queries