Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Ільянскю школу быў запрошаны Міхаіл Мар’янавіч Пастэрнак

На чарговае пасяджэнне клуба “Цікавыя сустрэчы” (працуе пры музеі “Вілейшчына літаратурная” Ільянскай сярэдняй школы імя А. А. Грымаця”) быў запрошаны Міхаіл Мар’янавіч Пастэрнак, выпускнік Мацькаўскай школы, які зараз там і настаўнічае. Акрамя сур’ёзнай працы настаўніка-прадметніка, практычных захапленняў, Міхаіл Мар’янавіч шчыра сябруе з паэтычнай музай.
Хочацца назваць яго творчасць лірыкай пейзажнага жанру. Як прызнаецца сам аўтар, вырас ён на ўлонні прыроды, якая суправаджае яго ва ўсе поры года цягам пяці дзесяцігоддзяў. Цяжка вызначыць сярод даволі вялікай нізкі вершаў любімую пару года паэта. Падчас сустрэчы гучалі вершы ў выкананні самога аўтара і экскурсаводаў музея, чытальнікаў 8 класа (“Паводка” – Ікановіч Марына, “Цёплы подых вясны” – Кажура Карына, “Купальская ноч” – Пінчук Сняжана, “Лістапад” – Савіна Дар’я). Вельмі кранальны верш прачытаў Танюкевіч Захар – “Пришла любовь так рано…” Любоў да радзімы ў кожным вершы расчыняе для чытача паэтычнае крэда аўтара, які нясе свае пачуцці і адчуванні не толькі сваім вучням, але і чытачам перыёдыкі.
Міхаіл Мар’янавіч Пастэрнак сябруе не толькі з паэтычным словам, але і з празаічным таксама. Чытачу асабліва падабаецца яго непадробнае пачуццё гумару, назіральнасць, роздум над падзеямі. Буркевіч Наталля пазнаёміла прысутных з невялічкай замалёўкай “Брацік за тры рублі”, а сам аўтар прачытаў пра выпадак з пчоламі і пра выпадак у бальніцы.
М. М. Пастэрнак пазнаёміў з вершамі ў перакладзе з замежнай мовы, прысвячэннямі выбітным асобам. Сустрэча, можна сказаць, прамільгнула, бо час прайшоў непрыкметна.
Роза ШЭРАЯ,  кіраўнік музея “Вілейшчына
літаратурная“.
Фота прадастаўлены аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 174 queries