Шашкі па праву прызнаны адной з самых інтэлектуальных гульняў таму, што, перш за ўсё, яны стымулююць разумовую дзейнасць дзяцей, спрыяе іх лагічнаму мысленню, развіваюць прасторавае ўяўленне, памяць і ўвагу, што вельмі важна для падрыхтоўкі дзяцей да школы. Паколькі большасць дзяцей у дашкольным узросце па сваёй прыродзе вельмі рухомыя і актыўныя і ім цяжка засяродзіць сваю ўвагу на працяглы час, то гэта чароўная гульня ненадакучліва фарміруе ў іх такую якасць, як уседлівасць. А таксама гэтая гульня выхоўвае ў дзецях такія немалаважныя для іх будучага жыцця якасці, як уменне самастойна думаць і несці адказнасць за прынятае рашэнне, адэкватна ставіцца да няўдач. Больш за тое, гэтая гульня прадугледжвае сумесную дзейнасць дзяцей, што ўдасканальвае навыкі зносін, выхоўвае добразычлівыя адносіны дзяцей адзін да аднаго, тым самым ствараючы спрыяльны эмацыйны фон у групе. Пры навучанні гульні ў шашкі, перш за ўсё, важна ведаць, што дзяцей ні ў якім разе нельга прымушаць, яны павінны самі гэтага захацець. У групе заўсёды знойдуцца актыўныя і зацікаўленыя дзеці, якія любяць «нешта новенькае», спачатку яны ўключаюцца ў працу, затым і іншыя дзеці, гледзячы на іх, таксама пачынаюць захапляцца гульнёй у шашкі.
Наталля ШЭРАЯ, ДУА «Ільянскі яслі-сад».
На фота: (злева направа) Павел Церахаў і Даніла Вайцяхоўскі – выхаванцы рознаўзроставай групы №2 ДУА «Ільянскі яслі-сад»).
Фота прадстаўлена аўтарам