Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Ільянскай сярэдняй школе імя А.А. Грымаця адбылася сустрэча з настаяцелем храма святога Ільі айцом Віктарам

У рамках антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі, прымеркаванай да Адзінага дня здароўя “Сусветны дзень некурэння” ў ДУА “Ільнская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця” адбылася сустрэча з настаяцелем храма святога Ільі айцом Віктарам.
Свае ўражанні ад сустрэчы выказалі навучэнцы 8 і 10 класаў.
Буркевіч Ульяна, вучаніца 8 класа:
– Я адмоўна ставілася да курэння на той момант, а пасля сустрэчы канчаткова вырашыла: курэнне – зло.
Кожны ведае, што курэнне шкодзіць здароўю, але не ўсе звяртаюць увагу на гэта. Мне запомніліся словы айца Віктара: “Самае крыўднае, калі я бачу, як кураць дзяўчынкі – будучыя матулі”. Я думаю, што яны кураць, не задумваючыся аб наступствах. А калі ўсведамляюць, ужо занадта позна. Яны ж могуць пазбавіцца самага дарагога – магчымасці мець дзяцей. А дзеці – гэта тое, дзеля чаго мы жывём.
Пасля сустрэчы я яшчэ раз пераканалася, што курэнне вельмі страшная і шкодная звычка. На жаль, гэта не ўсе разумеюць, асабліва дзяўчынкі. Мне іх шкада.
Філістовіч Елізавета, вучаніца 8 класа:
– Аб шкодзе курэння кожнаму з нас не раз расказвалі бацькі і настаўнікі, вучылі нас берагчы сваё здароўе. Але менавіта гэта размова мяне ўразіла. Было бачна, што словы айца Віктара ішлі ад чыстай душы, ад добрага сэрца і ад Бога.
Я заўсёды лічыла курэнне дрэннай звычкай. Мне здаецца, што ўсе прысутныя зрабілі для сябе таксама правільныя вывады.
Нікалаева Кацярына, вучаніца 8 класа:
– Айцец Віктар гаварыў пра тое, якую шкоду прыносяць курэнне і алкагалізм. Пры ўжыванні нікаціну і спіртных напояў разбураюцца клеткі, якія потым не аднаўляюцца. Пры курэнні вельмі хутка аслабляюцца лёгкія, можна сур’ёзна захварэць. Пра гэта можна доўга гаварыць, але ўсяго не напішаш.
Пасля гэтай сустрэчы я яшчэ раз упэўнілася, наколькі шкодныя нікацін і алкаголь.
Напрыканцы сустрэчы быў падведзены вынік, усе вучні былі ў сваіх меркаваннях аднадушны: курэнне – звычка небяспечная.
Аксана ШУШКЕВІЧ,  настаўнік беларускай мовы
і літаратуры, класны кіраўнік 8 класа ДУА “Ільянская сярэдняя школа
імя А.А. Грымаця”

img class=»alignnone size-full wp-image-36559″ src=»https://www.peramoga.by/wp-content/uploads/2014/12/SAM_48851.jpg» alt=»» width=»529″ height=»300″ /

img class=»alignnone size-full wp-image-36559″ src=»https://www.peramoga.by/wp-content/uploads/2014/12/SAM_48851.jpg» alt=»» width=»529″ height=»300″ /

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 130 queries