Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі “Яшчэ не позна…”

Прэзентацыя кнігі “Яшчэ не позна…”, якую ладзілі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” і літаратурная гасцёўня “Доминанта души”, адбылася ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. У кнізе змешчаны творы шасці аўтараў: А. Гарчаковай, З. Губаравай-Крупскай, Г. Капцюг, М. Лазовік, Б. Манцэвіча, А. Навуменкі.

Людміла Тонкавіч пазнаёміла прысутных з тэндэнцыямі развіцця бібліятэкі і прадставіла кнігу “Яшчэ не позна…”, якая выдадзена аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Вілейскай райбібліятэкі ў рамках гуманітарнага праекта “МОСТ – милосердие, общение, сотрудничество, толерантность”.
Мэта мерапрыемства: актывізацыя жыццёвай пазіцыі пажылых людзей (малалетніх вязняў і інвалідаў).
Літаратурная гасцёўня пачала работу ў лютым гэтага года. На яе рахунку тры пасяджэнні, але ў удзельнікаў клуба багата творчых планаў, якія абавязкова павінны здзейсніцца.
Кіраўнік літаратурнай гасцёўні “Доминанта души” Антаніна Іванаўна Гарчакова зазначыла, што жыццё – барацьба, а ўзрост і хваробы – не перашкода для творчасці і актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Вершы паэтаў – гэта роздум пра сэнс жыцця, пра чалавечыя стасункі, пра вечныя хрысціянскія каштоўнасці. У сваіх вершах яны апяваюць шчодрасць і чуласць душы, любоў да бацькоўскага куточка, адпрэчваюць людскую няшчырасць і фальш. Паэты распавялі гаворку пра гісторыі напісання вершаў, прачыталі свае творы.
Шчыра і прачула гаварыла намеснік дырэктара ДУК “Вілейская РЦБ імя Г. Новік” Галіна Аўласовіч пра кнігу, пра слова і яго таямнічасць, пра чалавечае прызначэнне. Як заўважыла Галіна Мікалаеўна, нягледзячы на тое, што сёння вялікай папулярнасцю карыстаюцца электронныя кнігі, нішто і ніколі не зможа замяніць кнігу папяровую.
Імпрэза падарыла прысутным шмат прыемных уражанняў, а смачныя пачастункі будуць нагадваць пра душэўную сустрэчу.
Людміла ТОНКАВІЧ, загадчыца аддзела абслугоўвання
і інфармацыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 132 queries