Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

ЦВК Беларусі: зарэгістраваны 304 ініцыятыўныя групы

Зарэгістраваны 304 ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, гаворыцца на сайце ЦВК.
Усяго ў акруговыя камісіі было пададзена 479 заяў аб рэгістрацыі такіх груп. Прыём заявак завяршыўся 7 ліпеня. Як растлумачыў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, колькасць зарэгістраваных груп можа яшчэ змяніцца, паколькі на разгляд заяў адводзіцца пяць дзён пасля заканчэння іх прыёму. Колькасць пададзеных жа заявак ужо канчатковая.
Больш за ўсё заявак паступіла ў Мінску – 139 (77 зарэгістравана), а менш за ўсё ў Віцебскай вобласці – 48 (37 зарэгістраваны). Сярод вылучэнцаў, групы якіх зарэгістраваны, 201 беспартыйны і 103 члены палітычных партый. Больш за ўсё такім чынам вылучаецца прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (24 чалавекі). Далей ідуць: Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» – 16, Партыя БНФ – 16, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – 12, Камуністычная партыя Беларусі – 11, Ліберальна-дэмакратычная партыя – 10, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці – 7, Беларуская партыя «Зялёныя» – 3, Беларуская патрыятычная партыя – 3, Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» – 1.
БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 26 queries