Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Цэны на цукар з 12 лютага павышаюцца

У Беларусі цэны на цукар з 12 лютага павышаюцца ў сярэднім на 10 працэнтаў.
Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, з 12 лютага 2011 года павышаюцца ў сярэднім на 10 працэнтаў фіксаваныя рознічныя цэны на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальная адпускная цана для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.
Так, рознічная цана на цукар-пясок вагавы складзе Br3,29 тыс. за кг, на расфасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па 1 кг — Br3,6 тыс.
Цяперашняе павышэнне рознічных цэн на цукар ужо другое ў 2011 годзе. Першае павышэнне цэн на цукар праводзілася 26 студзеня і таксама на 10 працэнтаў. З 26 студзеня рознічная цана на цукар-пясок вагавы складала Br2990 за кг, на расфасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па 1 кг — Br3280. Пастанова была прынята па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і Міністэрства гандлю ў мэтах кампенсацыі павышэння кошту вытворчасці цукру-пяску і з улікам больш высокіх рознічных цэн на цукар, якія складваюцца ў суседніх дзяржавах. На падставе гэтага рашэння ўнесены адпаведныя змяненні ў пастанову Мінэканомікі ад 30 верасня 2009 года нумар 157.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 141 queries