Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сямейны партрэт у нацыянальным аздабленні

Гэтая маладая сям’я не проста выбрала прыгожы фон для сваёй фотасесіі. Адпачынак у роднай Беларусі – іх, так бы сказаць, агульнае хобі. Таму і імкнуцца ў вольны час паездзіць па родным краі, палюбавацца яго маляўнічай прыродай. І не проста палюбавацца, але і стаць яе часткай, сапраўднымі сынам і дачкой краіны, дзе нарадзіліся, выраслі, гадуюць дачушку.

 

 


– Для гэтых мэт мы нават нацыянальныя касцюмы падрыхтавалі, – расказала Аксана Аляксандраўна Скарабагатая, мама пяцігадовай Марыяны і жонка Аляксандра Уладзіміравіча Мельніка. – Купілі іх, а я аздобіла стужачкамі з беларускім нацыянальным арнаментам. І абручыкі сабе і дачцэ прыдбала – каб было сапраўды па-беларуску.
Аксана Аляксандраўна працуе настаўнікам хіміі і біялогіі ў гімназіі №2, муж – у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Ці выпадковая, пацікавілася я, такая любоў да беларускага? І пачула ў адказ тое, з чым не паспрачаешся: «Мы любім свой край, нашу спадчыну. Вось і дачушку назвалі ў гонар яе прабабуляў Марыі і Ганны. Любім бываць у Нарачанскім краі, дзе я пэўны час працавала ў «Зубраняці». А ўвогуле, зусім няважна, якая ў чалавека прафесія – трэба любіць сваю зямлю, дзе нарадзіўся і жывеш. Вось і ўсё».
Такая вось яшчэ адна цікавая вілейская сям’я. Цёпла і светла на сэрцы ад знаёмства, хоць і мімалётнага, з ёй.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Веранікі ШАБЕЛЬНАЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 139 queries