Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Святкуй, мой родны горад!

Сярод мажорных маршаў, полек і факстротаў заўсёды, нібы сціплая кветка  васілька ў рознаколерным букеце, вылучаецца  мелодыя вальса. Немудрагелістая і ў той жа час вытанчаная, яна вымушае ў хваляванні забіцца сэрцы  тых, хто збіраецца скарыцца музыцы,  разам з партнёрам паплыць у такт чароўным гукам. Яшчэ не стомленая святочнай праграмай вілейская публіка заварожана сачыла за дзеяй, якая са сцэны перакінулася на плошчу. Гучаў «Вілейскі вальс» – і ў такт мелодыі кружыліся пары. Пятнаццаць год прайшло, як упершыню гэты твор, напісаны нашымі землякамі Валерыем Скаражонкам і Мікалаем Патановічам, быў выкананы на сцэне гарадскога Палаца культуры. У пастаноўцы Марыны Барсань  ён адкрыў святочную дзею, прысвечаную Дню Незалежнасці краіны, 71-ай гадавіне яе вызвалення і 555-годдзю Вілейкі. Аб тым, што мы трапілі ў сузор’е свят, гаварылі тыя афіцыйныя асобы, якія палічылі за гонар павіншаваць у гэты дзень сваіх землякоў.

Віктар Кот, старшыня раённага  выканаўчага камітэта:
– Глыбока сімвалічна, што беларускі народ у адно звязаў дзве даты. Менавіта яны сімвалізуюць устанаўленне нашай дзяржаўнасці і памяць народа аб пераможным завяршэнні Вялікай Айчыннай вайны. Наша зямля ніколі не забудзе сваіх вызваліцеляў… – А сярод тых, хто каваў Перамогу, – прадстаўнікі народаў некалі вялікай краіны. Дэлегацыі некаторых з іх раздзялілі з намі свята горада.  І іх шчыра прывітаў кіраўнік раённай выканаўчай улады: – Любая краіна прыгажэе тады, калі сэрцы яе грамадзян сагрэтыя любоўю да іншых народаў. Мы сёння рады вітаць гасцей з Мажайска, Валдая, Беларэчанска (Расійская Федэрацыя), Пераяслава-Хмяльніцкага (Украіна), Ліван (Латвійская Рэспубліка), Чымішліі (Малдова), Уязда і Бліжына (Рэспубліка Польша), дэлегацыі азербайджанскай дыяспары з Мінска, сяброў з Першамайскага раёна беларускай сталіцы. – Пажаданнямі ўсім прысутным шчасця, дабра. здароўя і поспехаў  у працы на карысць Радзімы завяршыў сваё прывітанне старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Прагучалі таксама выступленні дэпутата Палацы прадстаўнікоў  Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Русака і старшыні раённага Савета ветэранаў Ганны Шэпелевай. Ганна Пятроўна ўзнагародзіла Ганаровай граматай Савета актывістаў ветэранскага і валанцёрскага руху. За неацэнны іх уклад у вялікую працу па патрыятычнаму выхаванню моладзі. З цягам часу губляецца вартасць матэрыяльных набыткаў, застаецца  духоўная спадчына. Яна – і ў нашай памяці аб  шматлікіх крывавых ахвярах вайны. Менавіта такою думкай былі прасякнуты выступленні святароў – благачыннага Вілейскай акругі пратаіерэя Аляксандра Шмырко і дэкана Вілейскага дэканата ксяндза Аляксандра Барылы.
Хор ветэранаў Вілейскага Палаца культуры… Мы слухаем яго на ўсіх урачыстасцях. І захапляемся суладным гучаннем галасоў у іх шчырым парыве данесці прысутным сэнс слоў і мелодыі – той, што па-сапраўднаму кранае людскія сэрцы… Узорная студыя «Экспромт». Узорны аркестр школы мастацтваў. Выступленні выхаванцаў дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву – акрабатаў, падрыхтаваных крэатыўнымі вопытнымі трэнерамі… Гарманічнае сцэнічнае відовішча. Яно дэманструе таленты  Вілейшчыны, усё тое непераходзячае, што служыць падмуркам духоўнага, патрыятычнага  выхавання моладзі. І на тых лепшых каштоўнасцях, што ляглі ў скарбонку народных традыцый.
Адзін з блокаў святочнага  сцэнарыя прысвячаўся ўшанаванню гасцей горада. Прадстаўнікі дэлегацый гарадоў-пабрацімаў згодна жадалі Вілейцы і віляйчанам далейшага росквіту, давалі сваю ацэнку тым пазітыўным  пераменам,  якія адбываюцца на вілейскай зямлі, нашаму клопату аб яе добраўпарадкаванні, аб чысціні лясоў, знешнім выглядзе паселішчаў. Зямля наканавана чалавеку, каб ён сваімі рукамі і розумам ствараў на ёй дабро. І віляйчане ўспрымаюць гэта як самую найпершую запаведзь. І справядлівае сцвярджэнне сцэнарыста Алены Холадавай наконт таго, што галоўнае багацце зямлі – людзі, што яе засяляюць. Існуе традыцыя, і яна падтрымліваецца, на свяце горада ўшаноўваюцца лепшыя яго працаўнікі. Ганаровымі граматамі райвыканкама, падзякамі старшыні выканаўчай улады  ўзнагароджваюцца ўрач і механізатар, пекар і бухгалтар, маляр і майстар дарожнай справы… Розныя галіны  жыццядзейнасці жывога арганізма народнай гаспадаркі раёна, яго сацыяльнай сферы прадстаўлены гэтымі людзьмі. І аднолькава варты ўклад кожнага ў сацыяльна эканамічнае развіццё рэгіёна.
А на сцэне – зноў артысты. Узорны ансамбль скрыпачоў «Камплімент», узорны ансамбль гітарыстаў  «Адэліта, знаёмыя віляйчанам музычныя калектывы, якія заўсёды гучаць арыгінальна, з той абноўленай навізной пачуццяў, якімі гатовы заўсёды падзяліцца са сваімі слухачамі і гледачамі сапраўдны творца.
Плошча ўшаноўвала сямейную пару Любові Васільеўны і Яўгена Герасімавіча Баразна. Паўвека доўжыцца іх саюз. Прысутныя прывіталі ўдзельнікаў маладзёжнага велапрабегу, прысвечанага святу, якія  адправіліся ў шлях па вызначанаму маршруту. Адметнай дзеяй мерапрыемства стаў конкурс на лепшае афармленне дзіцячых прагулачных калясак, арганізаваны аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Выстаўленыя на усеагульны агляд «сродкі руху» прадэманстравалі наяўнасць бязмежнай  фантазіі  іх дызайнераў.
Каляска-дзюймовачка, пчолка, нявеста, цар…Не здзіўляйцеся крэатыўным назвам. Усе яны былі падмацаваны адпаведным афармленнем. Журы  параілася і… першае месца аддало сям’і Бічун-Тарбеевых з іх «дзіцём у капусце». На другім – сям’я Багуровых і каляска «блакітны лайнер». На трэцім – Жалабковічы са сваёй «дзюймовачкай». Сімпатыі гледачоў выклікала каляска, аформленая сям’ёй Жалабковічаў.
Між тым у гарадскім парку ішла забаўляльная праграма «Вілейскі куфар». З сонечнай «патэльні» цэнтральнай плошчы многія спяшаліся ў засень цяністых алей, дзе сваімі творчымі набыткамі дзяліліся узорная студыя «Ялінка», Нарачанская і Шылавіцкая школы мастацтваў, калектывы сельскіх Дамоў культуры і гарадскіх устаноў адукацыі. Працавалі выставы-продажы, дзіцячыя атракцыёны і пляцоўкі. Было шматгалосна-весела і камфортна. Як заўсёды, крэатывам вызначаўся Вілейскі дзяржаўны каледж, які «кантраляваў» цэнтральную алею парка. Дэгустацыі, дэфіле, майстар-класы. Як кажуць, чым багатыя, таму і радуемся…
Завяршыўся дзень вогненным шоу і маляўнічым салютам. Гэта быў не фінал, а толькі кульмінацыйны момант свята, паколькі яно працягвалася яшчэ два дні. Пра сюжэты працягу раскажуць вам нашы карэспандэнты на наступных старонках гэтага выпуску.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА і аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries