28 ліпеня адбылося свята вёскі Латыгаль «Вёсачка мая, мая чараўніца». Яно пачалося з аповеда пра гісторыю і станаўленне Латыгалі. Потым прайшло ўзнагароджванне яе жыхароў.
У намінацыі «Старэйшыя жыхары вёскі» ганаровыя граматы з рук старшыні Вязынскаага сельскага выканаўчага камітэта Судніковіча Ігара Міхайлавіча атрымалі: Апяцёнак Кацярына Андрэеўна, якой у ліпені споўнілася 90 год, і Дзік Глафіра Аляксандраўна, якой споўнілася 88 год. Ганаровую грамату ў намінацыі «Мая сям’я, маё багацце» атрымала Івашанка Соф’я Віктараўна, якая нарадзіла і выхавала 7 дачок і мае 23 унукоў і 9 праўнукаў. Сем’і Івашанка Віктара Уладзіміравіча і Ірыны Расціславаўны і Кіслага Мікалая Віктаравіча і Марыі Генрыхаўны атрымалі граматы ў гонар 45-гадовага юбілею сумеснага жыцця. Не забыліся і пра юбіляраў. Самыя старэйшыя з іх, Дуровіч Васіль Майсевіч і Апяцёнак Віктар Андрэевіч, атрымалі граматы і падзякі ад старшыні Судніковіча Ігара Міхайлавіча. Заўважаць прыгожае, лавіць непаўторныя імгненні – гэта вялікі талент. З-пад рук такіх людзей выходзяць сапраўдныя творы мастацтва. У намінацыі «Скарбы сваімі рукамі – вышыванка» ўзнагародзілі мясцовага майстра Владыка Алену Сяргееўну і паабяцалі зрабіць выставу яе работ у Селішчанскім сельскім клубе.
Кажучы пра сацыяльныя аб’екты, трэба адзначыць, што ў вёсцы засталася толькі адна крама. Амаль ужо 9 годоў старанна працуе ў ёй прадаўцом Ярашэвіч Ганна Канстанцінаўнаўна, якая атрымала шмат слоў удзячнасці ад старшыні сельвыканкама і жыхароў вёскі.
Акрамя ўзнагарод, жыхары атрымалі музычныя падарункі ад калектываў аматарскай мастацкай творчасці Селішчанскага сельскага клуба і ад дырэктара Ільянскага сельскага Дома культуры Нікіты Палтарэцкага.
На свяце ўспомнілі пра ўсіх цудоўных людзей вёскі. У іх ёсць любімая справа, а галоўнае – залатыя рукі, якія робяць дабро людзям. На сёння ў вёсцы Латыгаль засталося 70 жыхароў, але мы спадзяёмся, што вёска будзе існаваць яшчэ шмат гадоў.
Наталля ШЫМАНОВІЧ, загадчык Селішчанскага сельскага клуба.
Фота прадстаўлена аўтарам