Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі імпрэзу з нагоды выхаду паэтычнага зборніка Антаніны Гарчаковай “Рэха душы”

Дух творчасці зноў панаваў у Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Ганны Новік.
Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі імпрэзу з нагоды выхаду паэтычнага зборніка Антаніны Гарчаковай “Рэха душы”.
Гэта ўжо не першы вопыт Антаніны Іванаўны, некалькі год таму пабачыў свет зборнік вершаў “Душа нанізвае радкі”.
У зборніку “Рэха душы” – рознатэматычныя вершы, але ва ўсіх творах адчуваецца подых шчырых чалавечых пачуццяў.
Паэзія Антаніны Іванаўны вызначаецца філасафічнасцю, ёй уласціва лірычная ўзвышанасць.
Лепш за ўсё пра паэта расказваюць яго творы. Добра разумеючы гэта, Антаніна Іванаўна большую частку свайго выступлення аддала менавіта чытанню вершаў.
На мерапрыемстве гучала многа добрых, цёплых слоў. Але галоўным тут было слова самой паэткі, якая шчодра дарыла землякам свае творы і дзялілася самымі запаветнымі думкамі.
Як сапраўдная захавальніца спадчыны нашага раёна, надта хораша і прыязна выказалася ў адрас паэтэсы яе былая вучаніца Таццяна Захарыч.
Добрую ацэнку творчасці Антаніны Гарчаковай далі Барыс Манцэвіч, Зінаіда Крупская, Галіна Капцюг і іншыя прысутныя.
Кніга абавязкова знойдзе прыхільнікаў сярод аматараў паэзіі, чытачоў бібліятэк. Няхай жа паэтычная душа Антаніны Іванаўны яшчэ доўга гарыць творчым полымем.
Людміла ТОНКАВІЧ,  загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі.
Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 133 queries