Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ставіцца пытанне аб закрыцці ў Забалацці аддзялення сувязі. Каму і якая будзе карысць ад такой «аптымізацыі»?

«Хто вязе, на таго валяць, ды чамусьці рэдка хваляць». Чаму прыгадала гэтыя словы? Раскажу.
Наша аддзяленне сувязі абслугоўвае жыхароў (і нямала прыезджых) вёсак Забалацце, Ракшыцы, Пераможац, Харкі. Вольга Самаль, якая працуе ў аддзяленні, робіць вялікую і важную работу: выдае пенсіі каля сотні чалавекам, заработную плату ўсім работнікам філіяла «Юнік-агра», выплачвае грошы малаказдатчыкам, выдае сродкі па банкаўскіх картках. На шэсць мільёнаў праведзена падпіска на перыёдыку, якая своечасова дастаўляецца падпісчыкам. Вольга Іосіфаўна прымае плацяжы за электраэнергію, тэлефоны (стацыянарныя і мабільныя), інтэрнэт, правадное тэлебачанне, вываз смецця. Праводзіць у месяц не менш 1200 плацяжоў. Прадае тавараў на суму ад 13 да 16 мільёнаў у месяц. Жыхары названых вёсак задаволены працай Вольгі Іосіфаўны. Думаецца, што і начальства Вілейскага раённага вузла сувязі таксама.
Да чаго я ўсё гэта расказала? Ды таму, што ставіцца пытанне аб закрыцці ў Забалацці аддзялення сувязі. Каму і якая будзе карысць ад такой «аптымізацыі»?
Любоў ЧЫГРЫНАВА, в.Забалацце

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 142 queries