11 лютага ў піянерскай дружыне імя А. А. Грымаця адбылося мерапрыемства “Апякае афганская памяць”, прысвечанае надыходзячаму Дню памяці воіна-інтэрнацыяналіста. Вечарына праходзіла ў школьным народным краязнаўчым музеі “Ільянскія далягляды”, дзе маецца экспазіцыя, прысвечаная ільянцам, якія ваявалі ў Афганістане.
Вядучыя Барысёнак Павел і Усціновіч Юлія пазнаёмілі прысутных з кароткімі гістарычнымі звесткамі пра гэтую трагічную падзею, расказалі, з якімі цяжкасцямі прыйшлося сутыкнуцца салдатам у чужой невядомай краіне, прачыталі вершы пра Афганскую вайну. А ў выкананні піянера Забаронка Артура шчымліва прагучалі ўспаміны воіна-афганца. Васьмікласніцы, члены піянерскага атрада імя А. Труханава, Рудніцкая Ганна і Васінкевіч Юлія, праспявалі пад гітарны акампанемент патрыятычныя песні.
З вялікай цікавасцю слухалі мы дырэктара школы Ігара Аляксандравіча Юшко. Некаторыя нават не ведалі, што Ігар Аляксандравіч – былы вайсковец, капітан, шмат год аддаў службе ў арміі. Дырэктар падзяліўся сваімі думкамі пра афганскую вайну, пра сяброў, якія загінулі там.
У канцы мерапрыемства старшыня Савета дружыны Ікановіч Марына прыняла нас, 18 пяцікласнікаў, у піянеры. Прамаўляючы словы ўрачыстай клятвы на фоне ваеннай экспазіцыі музея, мы разумелі, што з гэтага дня становімся адказнымі за дабрабыт і росквіт сваёй Радзімы.
Марыя ШМАРГАЛАВА, піянерка, вучаніца 5 «Б» класа
ДУА “Ільянская сярэдняя школа”
Сталі піянерамі ў Дзень воіна-інтэрнацыяналіста
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ









