Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сплаў на плыце па Віліі быў прысвечаны 70-годдзю газеты

Сплаў на плыце па Віліі. Гэта была  свайго роду аванцюра, з падтэкстам экстрыму, у якой нам прапанаваў паўдзельнічаць Аляксандр Лашук. Сам мінчанін, ён набыў сядзібу ў Іжскай Слабадзе. Жыве там як дачнік: вудзіць рыбу, збірае грыбы, ладзіць шашлык для немалога кола сяброў. Не трэба, пэўна, удакладняць, што летам яно пашыраецца ўдвая. А там, – і песні пад гітару, і водныя вандроўкі. Балазе, у распараджэнні гасцей – надзіманы плыт і некалькі каноэ, якія добразычліва прадстаўляе ў іх распараджэнне гаспадар, сам – нязменны інструктар і ўдзельнік усіх водных ваяжоў.
Асоба Аляксандра Лашука заслугоўвае таго, каб прысвяціць ёй яшчэ некалькі газетных радкоў. А, магчыма, ў будучым і больш аб’ёмную публікацыю. Уладальнік трох дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, палкоўнік запасу, былы воін-інтэрнацыяналіст, за плячыма якога – пекла Афганскай вайны, Аляксандр Віктаравіч надзвычай пазітыўна ўспрыймае  акаляючы свет, імкнучыся падзяліцца сваімі адчуваннямі з тымі, хто воляй лёсу апынаецца побач. На гэты раз воля такая выпала нам, калектыву раёнкі. Сёлета «Шлях перамогі» адзначыла свой 70-гадовы юбілей. Таму і прапанаваны Аляксандрам Віктаравічам сплаў мы вырашылі прысвяціць менавіта гэтай даце.
Вандроўка наша пачалася ад Гліннага, дзе палогі бераг паміж зараснікамі лазняка адкрывае панараму Віліі. Воднай гладзі кранаюцца навіслыя над ёй сухія ствалы зламаных у схватцы з неўтаймаванай віхурай дрэў. Яны, як і падводныя камлі і каменне уяўляюць рэальную небяспеку для плыта.
– Корпус можна прапароць, – прама папярэджвае Аляксандр Віктаравіч. Напружыўшы такім чынам каманду, тут жа супакойвае: – Але для нашага плаўсродка гэта не страшна. У ім  – сем адсекаў. Адным словам, непатапляльны.
Спусціўшы плыт на ваду, размяшчаемся па перыметру, пасадзіўшы на карме і носе па весляру. Як пасля выявілася, без іх цяжка было б спускаць плыт уніз па цячэнню, мінаючы безліч перашкод, якія  ўзводзіла на яго шляху свавольная рака. Вось нешта аб’ёмнае і грувасткае ўпёрлася ў днішча плыта, вось прама на твары весляроў уссунулася альховае вецце… Але чыста фізічныя нязручнасці, якія вокамгненна мінаюць наш плаўсродак, не паспяваюць сапсаваць настрой яго насельнікам. Прыкрытыя брызентавым дахам на выпадак дажджу, мы цераз адчыненыя праёмы сочым за ваколіцамі. Канстатуем, што  ў гэтыя летнія дні па-сапраўднаму заселеныя і абжытыя берагі ракі. Нас вітае насельніцтва палатачнага гарадка, злёгку, напэўна, зайздросцячы магчымасці свабодна манеўраваць па рачной гладзі. Незадаволеныя толькі рыбакі, бо нашы ўзрушаныя воклічы і плёск вёсел здольны ўсшануць самую дрымотную рыбіну.
Пад чыгуначным мастом нашы рулявыя не з’арыентаваліся – і плот зачапіў абшыўкай стаяк металічнай падпоры (ці як ён там называецца ў мостабудаўнічай справе). Рака пятляе сярод ускудлачанага кустоў, нібы палахлівы заяц у заснежаным беразняку. Спакойная яе хваля наводзіць на роздумы, адранцвелая свядомасць вяртае памяць на колькі дзесяцігоддзяў таму, ўзнаўляючы дарагія ёй некалі вобразы і сюжэты. Тыя, што звязаны з газетнай, яе станаўленнем, развіццём. Асобамі, што ёй у гэтым спрыялі. У рэдакцыйным архіве нямала. фотаздымкаў, дзе ў чорна-белым варыянце адлюстравана Вілія і яе берагі. Крутыя, з сыпучым пяском, ніцымі ракітамі, схіленымі да хваль у цнатлівым пацалунку. Што такое адно ці нават два чалавечыя жыцці ў параўнанні з вечнасцю? Сыйдуць з твару зямлі пакаленні, а вада гэтак жа спакойна і велічна будзе несці сусветнаму акіяну тайну нашых радасцей і пакут, знаходак і страт, узнясення і смерці…
Незадоўга да прычала нас бярэ на буксір лёгкае каноэ. Яно слізгае па паверхні воднай кладзі і менавіта для гэтай мэтай прызначана інструктарам. Узнімаемся на гонкі бераг і наперабой успамінаем усе падрабязнасці падарожжа. Галоўнае ўражанне, аб якім, згодна храналогіі, трэба было расказаць напачатку, пакінула на завяршэнне. Экстрыму ў гэтай, на першы погляд, камфортнай вандроўцы, пазбегнуць не ўдалося. Нам здаецца, што наш інструктар свядома на яго пайшоў, пасадзіўшы ў каноэ пачынаючых веслароў. Некалькі ўзмахаў вёсламі – і тройка знікла за прыбярэжным кустоўем. А праз колькі хвілін ад яе данёсся кліч аб дапамозе. Каноэ, страціўшы раўнавагу, перавярнулася на хвалях. А калегі, са смехам і жартамі, хаваючы разгубленасць, імпэтна выскачылі на бераг. Пасля. асэнсоўваючы прыгоды мінулага дня, мы прыйшлі да высновы, што без гэтай экстрэмальнай сітуацыі, уражанне было б не тое. Не хапала б у ім той разынкі, прысмаку, якія робяць нязвыкла каларытным любую дзею нашага аднастайнага, паўсядзённага жыцця.
Пасвячэнне ў водных вандроўнікаў каштавала кожнаму з нас трох лёгкіх дотыкаў вяслом да пятай кропкі. Ашчаднасць праявіў інструктар, намякнуўшы аднак, што звычайна цырымонія завяршаецца прымусовым купаннем у рачной плыні. І правільна зрабіў: да экватара яшчэ плыць і плыць.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА
і Валянціны ПРАТАШЧЫК

Фота Аляксея КАМІНСКАГА і Валянціны ПРАТАШЧЫК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 146 queries