Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сітуацыя

Недзе ў сярэдзіне жніўня ў Вілейскі доследны лясгас электронная пошта прынесла невялічкі ліст ад дачніка вёскі Красны Беражок Арцемія Некраша, у якім аўтар напісаў, што неабходна «звярнуць увагу на масавыя парушэнні забароны на наведванне лясоў у раёне в. Красны Беражок, асабліва ў выхадныя». Аўтар таксама папрасіў прыняць папераджальныя меры па недапушчэнню праезду аўтатранспарту непасрэдна да берагавой лініі «шляхам устаноўкі забаронных знакаў і іншых спецыяльных мер».

Сігнал дачніка быў правераны. І сапраўды, уздоўж берага Віліі, на якім і знаходзіцца ўзгаданая вёсачка, нямала слядоў адпачываючых: то тут, то там засталіся сляды вогнішчаў. І гэта ў непасрэднай блізкасці да вёскі! Сёлетнім засушлівым летам гэта патэнцыяльная пагроза населенаму пункту і людзям, якія тут жывуць. Менавіта дзеля іх бяспекі і зрабілі работнікі лясгаса  супрацьпажарную паласу, якая напачатку выклікала ў жыхароў вёскі незадаволенасць. І паляцела ў райвыканкам скарга, у якой жыхарка вёскі Ала Владарчык напісала, што «не змагла заехаць у свой дом ні з аднаго, ні з другога боку, таму што ўсе пад’язныя шляхі ўзараны…». І далей жанчына пісала, што цяпер да яе дома не пад’едзе ні пажарная машына (не дай Бог пажар!), ні «хуткая», ні цялежка, на якой яна, як і ўсе вяскоўцы, возіць бульбу са свайго ўчастка. Карацей, уражанне складвалася адпаведнае…
Разам са старшынёй Асіпавіцкага сельсавета Мікалаем Гілём, ляснічым Вілейскага лясніцтва Мікалаем Скулаўцом выехалі на месца, да вёсачкі Красны Беражок. Тут ужо нас чакалі чатыры жанчыны. Пазнаёміліся.  Тры сястры-пенсіянеркі Таццяна Мітрафанаўна, Жанна Мітрафанаўна, Людміла Мітрафанаўна і аўтар ліста-скаргі Ала Іванаўна. Разгаварыліся. Усе яны, нашы субяседніцы,  нарадзіліся ў гэтай вёсачцы, раслі ў гэтым маляўнічым куточку, адсюль выходзілі ў людзі. Жылі і працавалі ў розных гарадах, але пра родную вёску не забываліся. А калі апусцелі бацькоўскія хаты, яны, дочкі, вярнуліся сюды і сталі гаспадынямі. Спачатку – як дачніцы, пазней – назаўсёды. З любоўю і болем гавораць яны пра тое,  што любяць і памятаюць з дзяцінства. Пра таўшчэзны дуб, якому сотні гадоў. У яго вялікім дупле былі іх дзіцячыя схованкі… Альбо пра тое, што ў свой час у іх невялічкай вёсачцы было дваццаць шэсць каровак, а сёння – ні адной… І пра старую дарогу, якую тапталі дзецьмі і цяпер перарэзаную супрацьпажарнай паласой…
– Сэнс гэтага – супрацьпажарная бяспека населенага пункта, – тлумачыў жанчынам Мікалай Гіль. – Ваша ж бяспека. Ды і дарога ў вёску ёсць. Нармальная, пабудаваная ў 1967 годзе, падсыпаная.  Ад яе, дарэчы, вельмі добры пад’езд і да сядзібы Алы Іванаўны.
І сапраўды,  прайшлі да дома жанчыны і ўпэўніліся ў гэтым. Не будзе праблем ні для «хуткай», ні для пажарнай. Згадзіліся з намі і жанчыны. Але ж старой дарогай, прызналіся, зручней было карыстацца…
– Разумеем вас, але ж зразумейце і вы: супрацьпажарная паласа – не наша прыхаць, а вельмі важная мера, – выказаў сваю думку Мікалай Скулавец. – Бачыце, колькі ў вас тут адпачываючых бывае, колькі кастрышчаў па беразе. І дастаткова кінутага некім акурка, каб пайшла гарэць сухая расліннасць…
Нашы субяседніцы, відаць па ўсім,  жанчыны разумныя, якім не трэба нагадваць, як кажуць, прапісныя ісціны. Таму з усім сказаным яны пагадзіліся. Канфлікта, які пачынаўся, пасля гутаркі як і не было. Ды і не са злосці напісана было тое пісьмо, а таму,  што любяць яны сваю вёску, берагуць памяць пра бацькоў. Урэшце, як высветлілася, і неабходныя мерапрыемствы прымаюць і разумеюць іх важнасць.
Развітваліся цёпла, як з добрымі знаёмымі. Нібыта ў доказ таго, што пытанне вырашана і прэтэнзій у іх няма, жанчыны прызналіся: мясцовай уладзе і асабіста  Мікалаю Гілю яны ўдзячны. І за своечасова зрэзаныя аварыйныя бярозы ля хат, і за пакінутыя на тым месцы, дзе ім жадалася, бульбяныя палеткі, і за тое, што ўсе іх праблемы ўспрымае старшыня як свае. Урэшце, так яно і павінна быць.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries