Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Роўна год таму не стала Сяргея Ганчара

Сёння дзень смутку. Роўна год таму не стала Сяргея Мікалаевіча Ганчара, Чалавека з вялікай літары,  у якога ніколі не сыходзіла ўсмешка з твару. Ад яго заўжды веяла сонечным святлом і цеплынёй, дабрынёй душэўнай, бацькоўскай пяшчотай і спагадай да ўсіх іншых.

Вельмі шкада, што без пары  сыходзяць з жыцця такія цудоўныя, шчырыя адраджэнцы беларускай гісторыі, нацыянальнай культуры і роднай мовы. І мы, жывыя, павінны заўжды памятаць пра іх і іх заслугі перад бацькаўшчынай. Пры любой магчымасці і ў любым выглядзе ўшаноўваць іх памяць. Каб нашчадкі нашы ведалі сваю гісторыю і тых, хто яе захаваў.

Я лічыў, лічу і лічыць буду, што Сяргей Мікалаевіч цалкам заслугоўвае, каб Вілейскаму музею надаць яго імя. І шэрагу вуліцам замяніць назвы на Анатоля Рогача, Дзядзькі Капцюга, Барыса Цітовіча. Ды й Аляксея Лужынскага нельга пакідаць без увагі. Пражыў ён зусім мала,а зрабіў вельмі шмат! Вечная ім усім памяць!

Краязнаўца, пісьменнік, Алесь Раткевіч

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 31 queries