Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Рабяты з дванаццаці ўстаноў адукацыі горада і раёну прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі.

Сабраць дзіця ў школу – задача не з лёгкіх нават для цалкам забяспечаных бацькоў. А калі дзіця са шматдзетнай або малазабяспечанай сям’і, альбо бацькоў зусім няма? У гэтым выпадку набыццё школьнай формы, падручнікаў і нават канцтавараў можа стаць праблемай. Таму мэта менавіта гэтай акцыі раздзяліць радасць школьных дзён з тымі, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі – выхаванцамі дзіцячых дамоў і сацыяльных прытулкаў, дзецьмі з нядобранадзейных і шматдзетных сямей.
Арганізатарамі акцыі выступілі Вілейскі РК ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Таксама ў гэтым годзе да акцыі далучыўся раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Рабяты з дванаццаці ўстаноў адукацыі горада і раёну прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі. Дзякуючы ім актывісты ГА “БРСМ” сабралі канцылярскія прыналежнасці і наведалі з падарункамі Вілейскую агульнаадукацыйную спецыяльную школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, Вілейскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучэння і рэабілітацыі, аддзяленне дзённага прыбывання і суправаджальнага пражывання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр. Дзеці гэтых устаноў атрымалі сшыткі, алоўкі, ручкі, альбомы для малявання, каляровую паперу і шмат іншых патрэбных для навучання рэчаў.
Арганізатары акцыі ўдзячны ўсім установам адукацыі, што прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі, а гэта:  СШ №1 и №3 г. Вілейкі, Вілейскай гімназіі №2, Асіпавіцкай і Іжскай базавым школам, Чурленскай, Вязынскай, Людвіноўскай, Даўгінаўскай, Куранецкай і Залескай сярэднім школам, Цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Хай іх падарункі прынясуць хоць невялікую, але светлую радасць тым дзецям, якія сёння маюць у гэтым патрэбу.
Кацярына КАРПІК.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries