Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Работнікі РАНС разам з актывістамі клуба юных выратавальнікаў у час акцыі «Не прапальвай сваё жыццё”

У рэспубліцы стартавала прафілактычная акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”. Работнікі Вілейскага районнага аддзела па надзвычайным сітуацыям, актывісты клуба юных выратавальнікаў пажарных ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Вялейка» і казачны персанаж Іван Царэвіч пажарны на аўтавакзале г. Вілейка і маршруце руху аўтобуса №4 расказалі гараджанам горада пра акцыю, якая праходзіць зараз у краіне, прывялі прыклады пажараў, якія адбыліся у раёне па прычыне курэння. Спачатку прысутныя не вельмі хацелі ўключацца ў суразмову —  не прывыклі яны да жывога дыялога аб набалелым у грамадстве. Але запланаванае было агучана і, спадзяёмся, — пачута. У аўтобусе было шматлюдна, усе пасажыры пасля аб’явы змоўклі і накіравалі свае погляды на работніка МНС:

  • Паважаныя Вілейчане, з сённяшняга дня ў рэспубліцы стартуе акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”. Па прычыне курэння у раёне…

Лістоўкі пачалі пераходзіць з рук у рукі. Народ зацікавіўся праблемай грамадства — пажары па прычыне курэння. Нават адна пажылая пасажырка напрыканцы акцыі зазначыла:

  • У маёй сям’і ніхто не курыць, але сусед не можа пазбавіцца ад гэтай дрэннай звычкі, дам яму пачытаць — можа дапаможа — кіне.

У грамадстве трэба спадзявацца на тое, што абыякавасць і раўнадушша людзей гэта адзіныя выпадкі, а незаканамернасць.

Вилейский РОЧС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 147 queries