Не ведаю, як каму, а мне ўжо так надакучыла зіма з маразамі і снегам, што хочацца, каб чорна-белы малюнак хутчэй стаў каляровым фотаздымкам.
У незвычайнае Свята вясны з рознакаляровымі паветранымі шарамі пераўтварыўся выпускны экзамен і паказ мадэляў у Вілейскім сельскагаспадарчым ліцэі. Навучэнкі трэцяга курса па спецыяльнасці “Цырульніцкае мастацтва і дэкаратыўная касметыка” яшчэ раз пацвердзілі, што сталі сапраўднымі майстрамі сваёй справы.
Парадавалі дзяўчаты выступленнем не толькі гледачоў, свайго майстра вытворчага навучання, але і мужчын усіх пакаленняў, бо менавіта ў Дзень абаронца Айчыны – 23 лютага – ужо сапраўдныя цырульнікі паказалі, як стварыць прыгажосць сваімі рукамі. Незвычайная “Німфа”, “Магічны шар”, “Анютины глазки” здзіўлялі прыгажосцю, элегантнасцю, цэласнасцю вобраза. Кожны прысутны мужчына меў магчымасць дакрануцца да свайго ідэала, а жанчыны вучыліся, як стаць
прыгожымі.
С.А. РОГАЧ,
намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце,
фота аўтара
Прывабны твар мужчынскага свята
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ








