Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Прыгоды ў краіне Чыталія

У рамках Года кнігі, каб зацікавіць дзяцей кнігай і чытаннем, дзіцячая бібліятэка №2 сумесна з СШ №1 правяла акцыю “Да кніжных скарбаў дакраніся”. Усведамляючы сваю адказнасць за выхаванне юнага чытача, бібліятэкары філіяла №2 наведвалі 5-9 класы гэтай школы. На працягу тыдня яны знаёмілі дзяцей з кніжным багаццем бібліятэкі, перыядычнымі выданнямі, магчымасцямі сучаснай бібліятэкі, яе паслугамі.
Была таксама выкарыстана магчымасць пазнаёміць дзяцей з творчасцю выдатных беларускіх пісьменнікаў і іх кнігамі – А.Масла, Р.Баравіковай, У.Ліпскага і іншых. Маленькім чытачам былі прапанаваны казкі і вершы, напісаныя мілагучнай беларускай мовай. У разнастайную праграму акцыі ўвайшлі наступныя мерапрыемствы: літаратурная вандроўка “В книжном море – новинка”, літаратурныя знаёмствы “Сучасныя беларускія выданні”, “Адкрый для сябе беларускаю кнігу”, час цікавай інфармацыі “Малавядомае пра вядомых пісьменнікаў” і іншыя.
Акцыя яшчэ не завяршылася, бо зараз супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі запрасілі вучняў СШ №1 да сябе ў госці, каб прадоўжыць знаёмства і здзейсніць падарожжа па краіне кніг і чытання. Дзецям і падлеткам прапануецца: агляд-падарожжа “Листая страницы журнала”, віктарына «Вясёлыя прыгоды ў краіне Чыталія”,агляд-рэклама “Час чытаць кнігі роднай краіны”. Усе гэтыя мерапрыемствы суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй ”Любімая кніга дзяцінства вядомых віляйчан”.
Хочацца спадзявацца, што правядзенне акцыі “Да кніжных скарбаў дакраніся” будзе садзейнічаць прапагандзе кнігі і кніжнага слова, папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў, далучэнню ў храм ведаў – бібліятэку – новых чытачоў.
Таццяна РУДНІЦКАЯ,
загадчыца дзіцячай бібліятэкі, філіял №2

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 26 queries