Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Праект «Планета навуковых цудаў» прымае ўдзел у конкурсе «velcom YOUTH»

Праект Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Планета навуковых цудаў» прымае ўдзел у конкурсе «velcom YOUTH».

«Планета» працуе ўжо каля года. Ідэя яе стварэння з’явілася ў выніку сацапытання школьнікаў. Яно паказала, што амаль кожны пяты апытаны хацеў бы дадаткова займацца навукай і праводзіць доследы. Аднак у горадзе няма лабараторыі, даступнай для ўсіх жадаючых. Ініцыятыўная група старшакласнікаў разам з педагогам цэнтра Вольгай Шостак і ўзялася вырашыць гэтую праблему.
Зыходзілі с таго, што з самых простых сродкаў, якія заўжды «пад рукой», можна рабіць цікавыя рэчы. Доследы, якія прадэманструюць, што займацца навукай пазнавальна і займальна. Так і ўзнікла інтэрактыўная міні-лабараторыя «Планета навуковых цудаў».

Дарэчы, гараджане змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю «Планеты» на мерапрыемствах «Энергія маладосці» і «Уха-фэст». Жадаючых правесці займальныя доследы было шмат, і не толькі сярод дзяцей, але і сярод дарослых.

«Досвед правядзення навукова-папулярных заняткаў у стваральнікаў «Планеты» ёсць, аднак нам бы хацелася зрабіць наш праект яшчэ больш цікавым і інавацыйным. Таму мы і вырашылі паўдзельнічаць у конкурсе «velcom YOUTH» для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага», – расказаў вучань 10 класа СШ №3 Мікіта Абрамчук. – Для нас вельмі важна атрымаць экспертную кансультацыю. Гэта наша галоўная мэта – каб праект прааналізавалі эксперты і дапамаглі нам з вызначэннем напрамкаў і форм развіцця. А магчыма, і дапамаглі фінансава».

Юнак прадстаўляе вілейскі праект на конкурсе. Ён ужо прайшоў інтэрактыўнае навучанне ў рамках «velcom YOUTH», падчас якога атрымаў карысныя веды ад спікераў. А зараз Мікіта разам з аднадумцамі рыхтуе чарговы занятак «Планеты», які будзе зняты на відэа і дасланы на фінальны этап конкурсу.

Мікіта лічыць, што ўдзел у конкурсе праектаў «velcom YOUTH» – гэта адкрыццё новых ведаў і вопыту для магчымасці ўвасаблення ідэі праекта. Незалежна ад вынікаў гэтага конкурсу, вілейскія старшакласнікі маюць намер развіваць праект і далей. І ўсё гэта дзеля таго, каб школьнікі лічылі, што навука даступная і цікавая.

З мэтай папулярызацыі «Планеты» Мікіта Абрамчук таксама звярнуўся і на тэлеканал «Беларусь-2» на моладзевы праект «# ПИН_КОД». Зараз там працягваецца інтэрактыўнае галасаванне. Каб падтрымаць вілейчан трэба перайсці па спасылцы: https://vk.com/wall-100607178_161062

Ірына ТРУБАЧ.
Фота прадстаўлена Мікітам Абрамчуком

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 147 queries