Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Плён асіпавіцкай нівы

Надзвычайна  парадавала сёлета хлебная ніва падсобнай гаспадаркі «Асіпавічы» райаграсэрвісу – упершыню за ўсю яе гісторыю аж два камбайнавыя экіпажы намалацілі па тысячы тон збожжа: Аляксандр Сняткоў з памочнікам Андрэем Занкевічам і Андрэй Тышкевіч з памочнікам Ігарам Дворскім. Ёсць у гаспадарцы і перадавік-вадзіцель, які перавёз тысячу тон збожжа, – Канстанцін Лемеш.
– У мінулым годзе наша гаспадарка атрымала паўтары тысячы тон  збожжа, а сёлета ж маем на тысячу болей, – расказаў кіраўнік «Асіпавіч» Аляксандр Альфер. – І ўраджайнасць дастойная – 49,1 працэнта.
Не толькі на спрыяльнае надвор’е адносіць Аляксандр Леанідавіч сёлетні багаты ўраджай. Хутчэй, адзначае, справа ў гаспадарскіх адносінах працуючых да адказнай справы і ў захаванні  тэхналогій. Ну і надвор’е, вядома, справа не другарадная.
Перадавікі гаспадаркі заахвочаны прэміямі і падзякамі. Вось і моманты, якія вы бачыце на здымках, былі таксама ўрачыстыя – перадавікоў гаспадаркі павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Радзевіч.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries