Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Першы ўрок у Вілейскай гімназіі №1 «Логас» правёў Юрый Ганчыеўскі

Восень стартуе самым хвалюючым і ўрачыстым святам — Днём ведаў. 1 верасня тысячы дзяцей нашай краіны з ўсмешкамі на тварах і букетамі кветак у руках паспяшаліся ў школы, дзе іх сустракалі вопытныя настаўнікі, маладыя педагогі і шматлікія госці. Хваляванне і радасць, шчырыя словы віншавання і натхнення — урачыстыя лінейкі і першыя ўрокі, прысвечаныя Году малой радзімы, прайшлі ва ўсіх установах адукацыі Вілейскага раёна.

Розныя традыцыі правядзення свята Ведаў ва ўстановах адукацыі, але нязменным застаецца той самы «першы званок». Незабыўны гэты дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ўпершыню пераступілі школьны парог. Дзеці з вялікім хваляваннем рыхтаваліся да школы, бо пачынаецца новы этап у іх жыцці. Яшчэ ўчора яны наведвалі дзіцячы сад, а сёння сталі першакласнікамі ў дзелавой форменнай вопратцы і з сапраўднымі школьнымі ранцамі.

Мінулы дзень запомніцца дзецям не толькі святочнай школьнай лінейкай, але і першым урокам « Я вырас тут, і край мне гэты дораг », які ў гэтым годзе прысвяцілі заканчэння трохгоддзя малой радзімы. Такія заняткі — асаблівасць сучаснага Дня ведаў.

Змест першага урока, які ў Вілейскай гімназіі №1 «Логас» правеў Юрый Ганчыеўскі, ваенны камісар Вілейскага раёна, быў сфакусаваны на асэнсаванні паняцця “малая радзіма” і яе значэнне ў жыцці кожнага чалавека, патрыятычным выхаванні, а таксама на прыкладах прафесійнай і грамадскай дзейнасці землякоў, іх ролі ў развіццё эканомікі, культуры, спорту і навукі Беларусі. Цікавасць да сучаснасці і мінулага свайго краю, здольнасць паважаць гістарычную і культурную спадчыну, любавацца і шанаваць своеасаблівасць і прыгажосць роднай прыроды — усё гэта дазваляе развіваць годнае стаўленне да малой радзімы, як і рабіць асабісты ўклад кожнага грамадзяніна ў яе лёс.

Дзень ведаў заўсёды быў сімвалам дабрыні і чысціні. Ён пачынае навучальны год і дае магчымасць акунуцца ў бязмежны акіян навукі. І хай 2020/2021 навучальны год прынясе шчасце і цудоўныя вынікі і вучням, і іх настаўнікам. Віншуем усіх са святам і жадаем незабыўных уражанняў, новых адкрыццяў і высокіх дасягненняў.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 148 queries