У Беларусі з 1 лістапада 2010 года павялічваецца памер працоўных і сацыяльных пенсій. Указ аб гэтым падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам,працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 10 працэнтаў.
Указам таксама ўстанаўліваецца штомесячная даплата да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I, II і III групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), дзецям, якія страцілі карміцеля, у памеры Br40 тыс.
БелТА
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов








