Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пейзажы, нацюрморты, кветкавыя кампазіцыі: у Вілейцы адбудзецца творчая сустрэча с аўтарамі выставы

За вокнамі восеньская пара, ападала лісце з дрэў, адцвітаюць апошнія восеньскія кветкі, а ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея сапраўды “кветкавы рай”. Тут распачала работу выстава на якой можна пабачыць цудоўныя работы маладзечанак Ядвігі Сенько і Таццяны Урбшас. Пейзажы, нацюрморты, кветкавыя кампазіцыі падораць наведвальнікам святочны настрой і душэўны пакой.

Ядвіга Сенько – прафесійны мастак, жыве ў г. Маладзечна. Займалася ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам мастака Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага. У 1983 годзе скончыла Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў. З 1997 года яе творчасць непарыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Па благаславенні Філарэта, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі піша спісы з усіх вядомых у праваслаўным свеце абразоў, а таксама каталіцкія абразы і амаль усе вядомыя біблейскія сюжэты. А яшчэ мастачка працуе ў жанры пейзажу і нацюрморта. Ёй напісана каля 600 кветкавых кампазіцый і пейзажаў.

З 2003 года займаецца выставачнай дзейнасцю і за гэты час праведзена больш за 200 персанальных выставак у гарадах Беларусі і за мяжой. Удастоена звання правадзейны член Міжнароднай Акадэміі экалогіі, мастацтва і архітэктэктуры.

Таццяна Урбшас – нарадзілася ў г. Маладзечна, зараз пражывае ў г. Мядзел. Працуе ў будаўнічай арганізацыі, а ў вольны час займаецца сваёй любімай справай, стварае інтэр’ерныя кампазіцыі, упрыгажэнні і аксесуары з халоднага фарфору і фоамірана.

Таццяна – самавучка, самастойна вывучыла ўласцівасці гэтага матэрыялу і распрацоўвае свае тэхналогіі лепкі кветкавых кампазіцый. Натхненне для свайго захаплення знаходзіць у жывой прыродзе, якую вельмі любіць і тонка адчувае. Назіраючы за дрэвамі, раслінамі, кветкамі адразу з’яўлюцца вобразы будучых кампазіцый. Ну, а кветкі з халоднага фарфору і фоамірана цудоўна падыходзяць для упрыгажэння любога інтэр’ера, яны ніколі не завянуць і догляд за імі самы просты.

Выстава прадоўжыцца да 23 лістапада 2019 года.

19 лістапада а 16.00 гадзіне ў выставачнай зале музея адбудзецца творчая сустрэча з аўтарамі выставы.

Запрашаем усіх жадаючых!

Вольга КОЛАСАВА, навуковы супрацоўнік музея

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 148 queries