Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Педагогі-ветэраны – мае сябры». У гэтым прызнаецца былая настаўніца Таццяна Млечка

Пра Таццяну Млечка расказвае ветэран педагагічнай працы Ала Алейнік

Жыве на Зямлі чалавек і кожны дзень, кожную гадзіну праслаўляе сябе сваімі ўчынкамі, сваімі справамі, сваімі дзеяннямі. Сёння ён дапаможа сябру ў яго бядзе, выратуе старога або маленькае дзіця. Заўтра вылечыць хворага, нямоглага ці падарыць каму-небудзь ласкавую ўсмешку альбо цікавую змястоўную кнігу. Рабіць дабро, рабіць шчаслівымі іншых: сваіх сяброў, родных ці проста незнаёмых – гэта зусім нескладана. Чалавек атрымлівае вялікую асалоду ад таго, што ён можа быць патрэбны каму-небудзь. Магчыма, у гэтым і заключаецца часцінка чалавечага шчасця.

Напэўна, такую радасць і такое задавальненне ад сваёй, на першы погляд, малапрыкметнай пазаштатнай працы атрымлівае былы педагог Таццяна Млечка. Адпрацаваўшы не адзін дзясятак гадоў у сферы адукацыі, яна набыла павагу і любоў не толькі ад дзяцей і бацькоў, але і ад калег па працы.
Чулая, дасціпная, разважлівая і вельмі-вельмі справядлівая. Пачуццё гумару, прыгажосць не толькі ўнутраная, але і знешняя, адказнасць, сумленнасць – усім гэтым яна надзелена ад прыроды. Праца ў дзіцячым садку №11 г.Вілейкі, у ліцэі дапамаглі ёй захаваць усе гэтыя якасці. І гэта быў не проста педагог, а чалавек, які ўмее спачуваць чужой бядзе, радасці, людскім клопатам і праблемам.

 

Ветэранская арганізацыя ў нашым дзіцячым садзе з,явілася дзякуючы закліку Жвалеўскай Ніны Сцяпанаўны на адным з раённых форумаў у снежні 2015 года. А калі паўстала пытанне, каго абраць старшынёй савета ветэранаў педагагічнай працы ДУА «Яслі-сад №11 г. Вілейкі», то рашэнне калектыва было адназначным: старшынёй будзе Таццяна Млечка.

І вось ужо колькі год яна дорыць лю­дзям не толькі радасць, але і магчымасць быць у свеце розных падзей. “Педагогі-ветэраны – мае сябры”, – кажа яна з гонарам. Колькі часу, сіл і здароўя Таццяна аддае таму, каб былыя педагогі-пенсіянеры былі ахоплены любоўю і павагай, увагай і клопатам. Абавязкі яе, на першы погляд, простыя, але наколькі яны патрэбны былым сябрам, былым падагогам, ветеранам.

Удзел у мастацкай самадзейнасці, гасцёўні, спартыўныя мерапрыемствы, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, канцэрты, забаўляльныя віктарыны, прагляд мастацкіх фільмаў, народныя і дзяржаўныя святы – вось няпоўны пералік таго, што яна прапануе кожнаму ветерану. Вядома, што гэтыя яе клопаты і работа ўспрымаюцца ветэранамі, як вялікая-вялікая радасць. І хочацца ад усіх ветэранаў-педагогаў выказаць ёй падзяку і пашану за такі нераўнадушны яе ўдзел у жыцці пенсіянераў.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 151 queries