Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Падведзены вынікі конкурсу, датасаванага да Міжнароднага дня Маці-зямлі. У намінацыі «Легендарныя дрэвы» перамог Данііл Праснякоў, вучань СШ № 3 г. Вілейкі

«Дрэвы адыгрываюць важную ролю ў жыцці чалавека. Часам нават містычную. Я хацеў бы расказаць пра дрэвы, якія ўбачыў у парку Перамогі ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна. Гэтую гісторыю мне распавёў Барыс Барысавіч Цітовіч. Восенню 1984 года ў Заброддзе наведаліся пісьменнікі Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч, мастак і акадэмік Георгій Паплаўскі. Па прыездзе яны вырашылі ў гонар 40-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заснаваць парк Перамогі. Кожны з іх пасадзіў маленькі дубок.
Ішлі гады, дрэвы раслі, налівалася густая крона. Але ў канцы 1990-х гадоў дуб, пасаджаны Васілём Быкавым, пачаў хварэць. Ніжняя частка дрэва змярцвела, а верхняя заставалася жывой. Па ствале пралегла глыбокая расколіна. Неабходна было ратаваць дрэва. Сухія галінкі прыйшлося зрэзаць, ствол доўга лячылі, каб дуб не загінуў. І толькі праз некалькі гадоў дрэва пачало ажываць…
Дазнаўшыся пра гісторыю пасаджанага ім дуба, я зацікавіўся лёсам пісьменніка і даведаўся, што ў сярэдзіне 1990-х гадоў Васіль Быкаў эмігрыраваў за мяжу. Пражыўшы доўгія гады далёка ад Радзімы, перад самай смерцю вярнуўся дадому.
Пасаджаны Алесем Адамовічам дубок у 1994 годзе за адну ноч зрэзалі бабры. Гэта таксама здарылася за месяц да смерці пісьменніка.
Вось так жыццё дрэў цесна пераплялося з лёсамі Васіля Быкава і Алеся Адамовіча», – такое цікавае назіранне прыслаў Данііл.
www.greenbelarus.info

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries