Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Падведзены вынікі III раённага літаратурна-музычнага фестывалю «Светлае слова»

Добрым павінна быць кожнае наша слова. У гэтым адзіныя майстры і аматары мастацкага слова, удзельнікі трэцяга раённага літаратурна-музычнага фестывалю «Светлае слова», вынікі якога былі падзведзены на гэтым тыдні ў Цэнтры эстэтычнага выхавання.

Мы, супрацоўнікі рэдакцыі, шчыра ўдзячныя за давер – бо ў ліку арганізатараў і мы.

«Калі адчуваеш слова душою і сэрцам, ты зможаш данесці яго да слухача і гледача», – адзначыла, адкрываючы ўрачыстасць, дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Захарыч. І менавіта такія яны, пераможцы фестывалю, якіх узнагароджвалі за адданасць роднаму слову. У той вечар прагучала многа імёнаў і шмат яшчэ прагучыць, бо арганізатарамі запланавана своеасаблівае падарожжа па Вілейшчыне з прыемнай місіяй – адзначыць лепшых.

На наш погляд, важная задача фестывалю – пераемнасць. Пераемнасць традыцый і пакаленняў. І такі прыклад – творчы тандэм настаўніка Вілейскай гімназіі №2 Віктара Кажуры і яго ўнучкі Ангеліны Прохаравай, якой мы падрыхтавалі ў падарунак ад рэдакцыі выданне з асаблівай і справядлівай назвай – «Ад добрага кораня – добры парастак».

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота Алены ЦІМАФЕЕНК

Больше фотографий можно посмотреть здесь

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 148 queries