Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Калі з’явіцца новы тэлефонны даведнік, які ўжо даўно патрэбны?

Гэта пытанне ў даволі, так сказаць, строгай форме задаў, пазваніўшы ў рэдакцыю, наш чытач. Як жыць сёння без тэлефоннай сувязі? Немагчыма. Ды вось даведнік ужо ўстарэў: куды ні вазьміся званіць – нумар памяняўся… Няўжо нельга выпусціць новы даведнік, які ўжо даўно патрэбны? Ці, магчыма, трэба кінуць кліч, каб людзі сабралі на яго, як кажуць, па капейцы?

Гэтыя і не толькі пытанні задаваў чалавек. І яны, канешне ж, патрабуюць адказаў. Каб знайсці іх, я звярнулася да начальніка раённага вузла электрасувязі Уладзіміра МАРОЗА. Вось што ён адказаў:
– Справа ўся ў тым, што выпусціць даведнік можа арганізацыя, у якой ёсць ліцэнзія на выдавецкую справу. Вузел электрасувязі такой ліцэнзіі не мае. Але мы прадаём базу даных у электронным выглядзе. Ужо не першы раз мы спрабавалі знайсці патэнцыяльнага выдаўца даведніка, аб’яўлялі аўкцыён. Вось і зусім нядаўна спрабавалі зрабіць гэту справу, але ніхто не пажадаў прымаць удзел у аўкцыёне. Усё, што залежыць ад нас, мы зробім. Толькі вось пакуль што не знаходзіцца тых, хто ўзяўся б выдаваць даведнік. І за гэтым уся затрымка.

 Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 32 queries