Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Необычные куклы разместились на окнах детской библиотеки

Гэтыя лялькі незвычайнай прыгажосці, што з нядаўняга часу зручна размясціліся на вокнах дзіцячай бібліятэкі, прыцягваюць увагу ўсіх, хто праходзіць па вуліцы Савецкай. Дарослыя і дзеці прыпыняюцца, разглядаюць, фатаграфуюць. А створана гэтае хараство таленавітай жанчынай – педагогам дадатковай адукацыі Марынай Узгорак.
– Выстава Марыны Іванаўны называецца «Маё захапленне», – расказвае загадчыца дзіцячай бібліятэкі Святлана Таміліна. – Прымеркаваны гэты арт-праект да свята вуліцы Савецкай. Будзе многа лю-дзей, якіх выстава, безумоўна, зацікавіць.
Думаецца, не толькі зацікавіць, але і спадабаецца. І адбудзецца знаёмства ( а можа і чарговая сустрэча) з са-праўдным творцам.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Вікторыі АПЯЦЁНАК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 133 queries