Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Навядзём парадак у горадзе і пакажам, што мы сапраўдныя гаспадары

Радкі з гэтага вывучанага ў дзяцінстве верша не-не ды і наплывалі падчас сумеснага рэйду па добраўпарадкаванні, удзельнікамі якога сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталія Радзевіч, памочнік урача-гігіеніста аддзела гігіены ЦГіЭ Марына Броўка і мы, журналісты раёнкі. Разам праехалі па горадзе і паглядзелі, як добраўпарад-каваны тэрыторыі жыллёвых і гаражных кааператываў, арганізацый і падворкі прыватных дамоў.

У новым мікрараёне «Паўночны» тэрыторыі ЖБК у прынцыпе даглядаюцца. Праўда, ля дома па вуліцы Георгіеўскай, 7 трэба было абкасіць траву. Свабодныя ад забудовы тэрыторыі «Паўночнага» таксама прасілі касы, і яна тут жа, у прысутнасці рэйдавай,з’явілася – прыехаў трактар жыллёва-камунальнай службы і пачаў абкошваць.
Неадназначнае ўражанне засталося ад наведвання могілак «Лясных», дзе ўбачылі, што не ўсе віляйчане клапоцяцца пра апошняе прыстанішча сваіх блізкіх. Спадзяюцца, відаць, на камунальную службу, якая даглядае магілы тых, у каго ўжо не засталося родных. Таму варта б некаторым успомніць пра закінутыя магілы родных і навесці на іх парадак.
Праязджаючы па вуліцах 8 Сакавіка і Асенняй, што ў раёне пятай гарадской школы, звярнулі ўвагу на прыгожыя дабротныя дамы. Нібыта і ўсё тут у парадку, а вось прылягаючыя да іх участкі зараслі пустазеллем. Магчыма, уладальнікі лічуць, што іх справа – даглядаць толькі тое, што ў іх дварах? Тады яны памыляюцца. Як нагадала Марына Броўка, згодна з пунктам 24 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1087 «Аб зацвярджэнні Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў», домаўладальнікі абавязаны ўтрымліваць у парадку не толькі свае, але і прылягаючыя да іх участкаў тэрыторыі: абкошваць іх, своечасова ўбіраць смецце.
Былі заўвагі і кіраўнікам гаражных кааператываў. Так, у ГБК-4 «Зеніт-2002» не абсталяваны належным чынам кантэйнерныя пляцоўкі, у ГБК-1 патрабуюць рамонту самі кантэйнеры.
Рэйдавая праехала і ля тэрыторыі былога ПМК-195, а цяпер – ПМК-186, звярнула ўвагу, што яна таксама не дагледжана. І гэта, як адзначыла Марына Броўка, не першая заўвага.
Нярэдка здараецца бачыць такую карціну: гаспадары прывозяць дровы ці будматэрыялы, згружаюць на вуліцы і… нібыта забываюць. Між тым, згодна з «Гігіенічнымі патрабаваннямі да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый» (Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №110 ад 1.11.2011), забаронена складзіраваць і трымаць такія «кучы» ў неўстаноўленых месцах болей за 72 гадзіны; нельга зліваць вадкія адыходы ў ліўнёвую каналізацыю і ў водныя аб’екты; трэба ўтрымліваць прыватныя домаўладанні і тэрыторыі арганізацый (у тым ліку і замацаваныя за імі) у належным парадку. Так што за працу, сябры. Навядзём парадак і пакажам, што мы сапраўдныя гаспадары.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 28 queries