Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

навучэнкі гімназія № 2″ Яўгенія Бурак, Валерыя Кабак і іх кіраўнік Віктар Кажура бліскуча выступілі са сваімі даследаваннямі на кірмашы інавацыйных ідэй «Smart Patent’17»

13-14 снежня ў Мінску праходзіў кірмаш інавацыйных ідэй «Smart Patent’17», дзе ў экспазіцыі, што размяшчалася ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа», было прадстаўлена каля 50 праектаў у розных сферах. Асноўнай задачай кірмашу з’яўлялася рэалізацыя інавацыйных ідэй і праектаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінгарвыканкам, ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк», ТАА «Лабараторыя інтэлекту» і ГА «Цэнтр моладзевых інавацый».

На сёмым па ліку кірмашы ў гэтым годзе прымалі ўдзел прадстаўнікі навуковых і інавацыйных лабараторый, замежных тэхнапаркаў, інвестыцыйных і інавацыйных фондаў, зацікаўленыя ў партнёрскіх кантрактах і прасоўванні распрацовак эксперты, а таксама студэнты, магістранты, аспіранты і нават школьнікі.
Адкрываючы мерапрыемства,памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па горадзе Мінску Уладзімір Карпяк адзначыў, што хоць абвешчаны Год навукі завяршаецца, але гэта зусім не азначае, што не трэба надаваць навуцы пільнай ўвагі.
– Навукай трэба займацца пастаянна – без гэтага немагчыма развіццё краіны, – зазначыў Уладзімір Карпяк. – Гэты кірмаш – тая першая ступень, дзе моладзь можа сябе праявіць: абмяняцца ідэямі і паказаць, на што яна здольная, і не толькі ў прыкладных навуках, даследаваннях, але і гуманітарнай сферы.
У рамках кірмашу інавацыйных ідэй «Smart Patent’17» адбылося і шэраг паседжанняў секцый, круглых сталоў, адкрытых лекцый, майстар-класаў па дадатковай адукацыі, прэзентацый і адукацыйных мерапрыемстваў. Прайшоў тут і навукова-практычны форум, мэтай якога было абмеркаванне найбольш актуальных напрамкаў развіцця інавацый і навукі, а таксама даследчай працы. Сярод дакладчыкаў на секцыях форуму былі і віляйчане – навучэнкі ДУА «Вілейская гімназія № 2» Яўгенія Бурак і Валерыя Кабак, якія пад кіраўніцтвам свайго настаўніка Віктара Віктаравіча Кажуры бліскуча выступілі са сваімі даследаваннямі.
Узровень навукова-практычнага форума быў вельмі высокі, бо тут свае навуковыя даклады агучвалі і маладыя даследчыкі, і аспіранты, і навучэнцы ВНУ. Нашы дзяўчаты выступалі ў секцыі «Гуманітарныя навукі» з наступнымі ўласнымі даследчымі працамі: сумеснай працай Яўгеніі Бурак і Валерыі Кабак «Мастацкае ўвасабленне біблейскіх запаветаў у паэме Янкі Купалы «Магіла льва», а таксама ўласным даследаваннем Валерыі Кабак «Добры дзень, шаноўныя паночкі» (супрацоўніцтва карэспандэнтаў з Вілейскага павета з газетай » Наша ніва» ў 1909 годзе. Кожны з вілейскіх дакладчыкаў, у тым ліку і іх кіраўнік Віктар Віктаравіч, атрымалі дыпломы «За лепшы секцыйны даклад», што сведчыць аб тым, як высока былі аценены даследчыя работы віляйчан прафесійным журы і ўсімі прысутнымі на форуме. Асобнай Падзякай быў узнагароджаны, як настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Вілейская гімназія № 2» Віктар Кажура «За шматгадовае супрацоўніцтва і высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў да навуковых мерапрыемстваў Мінскага гарадскога тэхнапарка і Цэнтра моладзевых інавацый».
Мы віншуем віляйчан і жадаем новых цікавых даследаванняў і вялікіх дасягненняў у навуковай сферы.
Сяргей ГАНЧАР,
фота прадстаўлена Віктарам КАЖУРАМ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 144 queries