Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Народнае свята прайшло ў дзіцячым садку № 5

Правядзенне беларускіх народных свят у дзіцячым садку № 5 існуе даўно і стала добрай традыцыяй.

На працягу многіх гадоў выхаванцы прымаюць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных святам Купалля, Масленіцы і Калядам. Але адно з самых любімых свят, як у дзяцей, так і ў дарослых – гэта Калядкі. Сёлета вырашылі не адступаць ад традыцыі і разам з выхавацельніцамі і дзецьмі падрыхтавалі цудоўнае мерапрыемства. Рыхтаваліся ў дашкольнай установе вельмі сур’ёзна. Дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні, беларускія народныя танцы, вершы, ігралі на музычных інструментах.
Дзеці старэйшай групы, пераапранутыя ў нацыянальныя касцюмы, прыйшлі калядаваць у хату да Лявоніхі і Лявона. З сабой калядоўшчыкі прывялі казу. Гаспадары пачаставалі яе, і козачка стала гуляць з дзеткамі ў розныя гульні. На свята прыйшлі казачныя персанажы. Яны таксама парадавалі дзетак і іх бацькоў гульнямі, усе танцавалі і спявалі разам з імі.
Хачу адзначыць, што на мерапрыемстве гучала роднае слова. З вуснаў не толькі дзяцей, але і дарослых. А напрыканцы свята прайшла дабрачынная акцыя з гарбатай і пірагамі.
Алена САЛАДУХА, намеснік загадчыка

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries