Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На Вілейшчыне прайшла велаэкскурсія

Асацыяцыі ад словазлучэння «зялёныя чалавечкі» ў людзей могуць узнікаць розныя. Але мы пра добрае…
23 ліпеня на Вілейшчыне прайшла велаэкскурсія. Яе ўдзельнікамі якраз і сталі «зялёныя» – члены грамадскай арганізацыі па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага раёна «ЗОВіК», якая ўжо трэці год плённа працуе на Вілейшчыне. Усе ўдзельнікі велапрабега апранулі аднолькавую форму – зялёныя майкі і кепкі з эмблемай «ЗОВіКа». Удзельнікі велапрабегу – усяго чатырнаццаць турыстаў – сабраліся ля касцёла. Тут былі моладзь і людзі старэйшага ўзросту, усе тыя, хто падзяляе ідэі і мэты грамадскага аб’яднання.

Спачатку ўсё мы рушылі да эколага-турыстычнага аб’екта «Віллянін хутар». Адсюль і пачалася захапляючая вандроўка. На першым прыпынку дырэктар Вілейскага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргей Ганчар расказваў легенды пра родны край, пра гісторыю стварэння аб’екта, пра гісторыю Вілейшчыны. Ад Віллянінага хутара наш шлях ляжаў праз плошчы Леніна і Свабоды ў горадзе, а пасля – да мемарыяла «Памяці зніклых вёсак».
Закончыўся велапрабег на Вілейскім вадасховішчы. На кожным прыпынку маршрута велатурысты зацікаўлена слухалі Сяргея Ганчара, які расказваў пра гісторыю горада, легенды Вілейшчыны, гісторыю стварэння гісторыка-культурных аб’ектаў. Закончыўся велапрабег пленарным пасяджэннем на беразе Вілейскага вадасховішча.
«ЗОВіК» прыняў удзел у конкурсе праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі «ТАНДЭМ-2» і атрымаў грант на рэалізацыю экалагічнага праекта па развіццю веласіпеднага турызму на Вілейшчыне. У рамках праекта праведзены конкурс веламаршрутаў па раёне, набыты восем веласіпедаў, выраблены майкі і кепкі з эмблемай «ЗОВіКа», праведзены семінары.
Падчас пленарнага пасяджэння пасля велапрабегу члены грамадскай арганізацыі абмеркавалі перавагі пройдзенага маршрута, магчымасці па яго ўдасканаленні.
Запланавана таксама правядзенне падагульняючага семінара па выніках рэалізацыі праекта.
Грамадская арганізацыя па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага раёна была створана ў красавіку 2012 года. На рахунку «ЗОВіКа» нямала карысных спраў. Сама арганізацыя вырасла колькасна, зараз мае сваю эмблему і гімн.
Таццяна ЦІТУЛЕНКА,
старшыня праўлення грамадскай арганізацыі «ЗОВіК»

img class=»alignnone size-full wp-image-33854″ src=»https://www.peramoga.by/wp-content/uploads/2014/08/IMG_1003.jpg» alt=»» width=»600″ height=»400″ /

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 142 queries