Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На центральной площади установлена новогодняя ёлка

Каляндар яшчэ працягвае адлічваць снежаньскія дні. Але ў душы віляйчан – прадчуванне навагодніх свят. І стварыла іх іглістая прыгажуня з густымі зялёнымі вейкамі. І месца ей выбрана па вартасці – цэнтральная плошча горада.
– Дзе ж нарадзілася ёлачка? Дзе расла? – абставіны яе радаслоўнай высвятляем у Марыны Андрыеўскай, намесніка дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
З яе слоў, прыгажуня вырасла на адзінокім хутары ў ваколіцах Лоцавіч, непадалёку ад Касцяневіч. Спілена работнікамі ўчастка добраўпарадкавання майстра Сяргея Будзько. Дастаўлена ў Вілейку на трале «МАЗа», абсталяванага вышкай і кранам, вадзіцелем Генадзем Каркоцкім. Натуральнае ўпрыгожанне ў выглядзе прадаўгаватых, пакрытых карычневай луской, шышак, ялінка прыдбала для сябе сама.
А ў суботу, калі вы, паважаныя чытачы, будзеце трымаць у руках гэты нумар, на ёй магчыма, з’явяцца пацеркі ўжо іншага кшталту – дарунак удзячных віляйчан.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Яўгена СІКОРЫНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries