10 ліпеня, на радзіме ўсясветна знакамітага «Паланэза Агінскага», у Залессі, адбылося ўшанаванне памяці партызана-падпольшчыка, ўражэнца Вілейшчыны, Мамая Антона Рыгоравіча, што загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра яго жыццё і ваенныя подзвігі пісала «Шлях перамогі».
Нарадзіўся Антон Рыгоравіч Мамай у 1913 годзе ў вёсцы Красніца, што на Вілейшчыне, уваходзіла ў былы маёнтак Ганута. У часы нямецкай акупацыі будучы ў складзе, спачатку партызанскага атрада імя Суворава, а з 1942 года — 5-й групы падпольна-дыверсійнага атрада В.Сарокіна, па загадзе партпадполля і партызанскага камандавання Мамай А.Р працаваў у немцаў дзяжурным па чыгуначнай станцыі «Залессе». Здабытыя ім дадзеныя выкарыстоўвалі шматлікія партызанскія атрады і злучэнні. Але не задоўга ды вызвалення, у маі 1944 года паліцай выдаў Антона Мамая немцам. Катаванні ў гестапа ня зламалі патрыёта. Ён вытрымаў усе пакуты, але не выдаў сваіх сяброў па зброі. Загінуў патрыёт 29 мая 1944 года. А 10 ліпеня 2020 года, у Залессі, на захаваўшымся даваенным доме, у якім у час вайны жыў і змагаўся Мамай Антон Рыгоравіч, на ахвяраванні сябраў праўлення Маладэчненскай раённай арганізацыі Беларускі фонд міру, Краўцовай Наталлі і аўтара гэтых радкоў, а таксама маладэчанцаў: майстра Шурпіка Генадзія і мастака Квяткоўскага Мікалая, была ўсталяваная памятная мемарыяльная дошка і інфармацыйны стэнд.
На ўшанаванні памяці героя прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Уступнае слова прамовіў старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч. Гаспадару дома-Мамай Аляксандру, дачцэ партызана-падпольшыка Мамай Галіне і яго ўнучцы — Краўцовай Наталлі, было прадстаўлена права адкрыць мемарыяльную дошку. Са словамі ўдзячнасці да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства звярнулася Галіна Антонаўна Мамай, дачка партызана. Айцец Аляксандр атправіў малебен і асвяціў мемарыял. Кардэнатар дадзенага праэкту, член праўлення Маладэчанскай раённай арганізацыі Беларускі фонд міру, аўтар гэтых радкоў, распавёў прысутным падрабязна пра жыццёвы і ваенны лёс Мамая Антона Рыгоравіча. А Чыжыкава Святлана, старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі Фонда міру, патлумачыла прысутным як падобныя праэкту ствараюцца і якое яны маюць значэнне для падрастаючага пакаленне.
За арганізацыю мерапрыемства і клопат, хочыцца падзякаваць старшыню сельвыканкама Грышкевіча Зянона Зянонавіча і Ліс Аксану Уладзіміраўну. А таксама ўсіх удзельнікаў імпрэзы. Мы вельмі ўдзячныя Смаргонскаму раённаму краязнаўчаму музею за ўдзел у мерапрыемстве, а таксама прадстаўнікам Чырвонага крыжа. Асобная падзяка, Мамаю Аляксанду Іванавічу, сённяшняму гаспадару дома, яго жонцы Валянціне Мікалаеўне.
Яшчэ хочыцца падзякваць тым людзям, без якіх гэты праэкт мог бы і не ажыццявіцца: старшыні Маладэчненскай раённай арганізацыі Беларускі фонд міру Чыжыкавай Святлане Пятроўне, навуковаму супрацоўніку Вілейскага краязнаўчага музея Коласавай Вользе Аляксандраўне, а таксама аднадумцам Кулеш Леаніду, Тумялю Генадзію, Бабей Людміле, Берасневай Марыі і шматлікім жыхар Смаргоньшчыны, Вілейшчыны і Маладзечаншчыны, за ўспаміны пра Мамая Антона Рыгоравіча, ды і ўвогуле ўспаміны пра ваеннае ліхалецце.
Кардэнатар праэкта, Аляксандр Раткевіч.