Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» віляйчане ўзнагароджаны Дыпломамі пераможцаў

У пачатку красавіка адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю». Выяўляліся лепшыя з лепшых у шматлікіх намінацыях: «Эстрадныя спевы», «Народныя спевы», «Аўтарская песня», «Размоўны жанр», «Сучасны танец», «Жывапіс і графіка», «Скульптура», «Фатаграфія» і іншых. Наш раён на конкурсе прадстаўлялі трое: Таццяна Макарэвіч і Дар’я Знак у намінацыі «Эстрадныя спевы» і Тарас Апарык, які паказаў сябе ў аўтарскай песні.
Нягледзячы на вялікую колькасць таленавітых сапернікаў, нашы землякі выступілі вельмі ўдала: Дыпломамі пераможцаў абласнога тура конкурсу ў сваіх намінацыях узнагароджаны Таццяна і Тарас (на здымку справа), а Дар’я атрымала Дыплом удзельніка.
А зусім нядаўна, 12 красавіка, у Дзяржынску прайшоў III абласны конкурс эстраднай песні «Вясеннія рытмы». І на ім поспех спадарожнічаў віляйчанцы Таццяне Макарэвіч (яна, дарэчы, выкладае ў адной з мінскіх школ, але на малую радзіму не забываецца) – дзяўчына так пранікнёна выканала мулявінскую «Малітву» на словы Купалы і песню з рэпертуару Наталлі Падольскай, што кампетэнтнае журы, у складзе якога былі вядомыя беларускія кампазітары, паэты і выканаўцы, аддало ёй Дыплом лаўрэата першай ступені. Выдатным было і выступленне навучэнкі Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў Вікторыі Місюль (на здымку злева), кіраўнікамі якой з’яўляюцца Нэлі і Алег Зайцавы, – у дзяўчыны Дыплом лаўрэата другой ступені. Што тут скажаш, прыемна самім пераможцам, іх родным і педагогам. Прыемна і ўсім нам – за таленавітую Вілейшчыну.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадастаўлена  Алегам Зайцавым

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 132 queries