Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На Міншчыне выбіраюць лепшы аматарскі калектыў. Галасуем за нашых!

У конкурснай праграме бралі ўдзел аматарскія калектывы з 23 рэгіёнаў Міншчыны.

Згодна з патрабаваннямі фестывалю, канкурсанты выконвалі на сцэне творчыя нумары. У ходзе выступленняў удзельнікі дэманстравалі свой талент і прафесіяналізм. А лепшага з лепшых вызначала журы, якое ўзначаліў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, дацэнт кафедры духавой музыкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Аляксандр Крамко.

Пераможцы фестывалю атрымалі каштоўныя прызы і масу станоўчых эмоцый.

Падарункі для творчых калектываў Міншчыны падрыхтавала і інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда». А выбраць уладальніка тытула «Прыз глядацкіх сімпатый» прапануем нашым чытачам падчас анлайн-галасавання на сайце.

Аддаць голас за выступленне, якое найбольш кранула і прыйшлося даспадобы, а таксама атрымаць асалоду ад творчых знаходак землякоў, можна будзе з 8 па 9 снежня. Вынікі падвядзём 13 снежня і запросім пераможцаў на ўрачыстае ўзнагароджанне.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 146 queries