Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

МІНШЧЫНА СПАРТЫЎНАЯ. Зімовыя старты навучэнцаў Вілейскага каледжу

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Так і хацелася ўслед за паэтам выгукнуць гэтыя словы, узіраючыся ў бясконцыя далягляды над Віліяй. Адліга растапіла снег на голлях прырэчнага вербалозу, але ўрочышча Дубаўка ад гэтага ніколькі не згубіла свайго зімовага хараства. Не першы раз навучэнцы нашага каледжу наведваюць гэту цудоўную мясціну. На лыжах і ў суправаджэнні сваіх выкладчыкаў фізкультуры мы прыходзім сюды, каб паўдзельнічаць у зімовых стартах, пераканацца, што мы сапраўды такія — спартыўныя, спрытныя і маладыя. Што нас не напружваюць крутыя пад’ёмы і спускі лыжнай трасы, што, урэшце, перамога для нас — не галоўнае. Галоўнае — адчуць, што мы сябры, што мы побач, што здольны ўступіць лыжню мацнейшаму, каб пасля на фінішы працягнуць адзін аднаму насустрач рукі у цесным сяброўскім коле.

Мінулая субота была чарговым нашым гасцявым візітам у Дубаўку. На гэты раз мерапрыемства прайшло пад дэфізам: “Быць здаровым, жыць актыўна — гэта вельмі пазітыўна”. Пазітыў мы ўжо адчулі, калі выйшлі на лыжную трасу. Дзяўчатам прадстаяў забег у тысячу метраў, хлопцам — удвая большы. Нашы выкладчыкі Таісія Гамолка і Кацярына Зайцава правялі з намі перад стартам размінку, акрэслілі задачу і, як кажуць, благаславілі на ўдалы фініш

Пакідаючы Дубаўку, мы не сказалі ёй ”бывай”, каб мець магчымасць да новых прывітанняў. Зіма толькі ўзяла разгон. Наперадзе — новыя старты.

Аляксандра ЖУК, Ганна СУПРАНОВІЧ. Клуб “Юны журналіст” Вілейскага дзяржаўнага каледжу.

Фота Святланы МАЦУКЕВІЧ.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 147 queries